06.05.2024 / 16:05

Кіберпартызаны выклалі ў адкрыты доступ усю базу зваротаў у КДБ Беларусі за апошнія 10 гадоў. Сярод паведамленняў мы знайшлі шмат звязанага з экалогіяй, і сёння раскажам вам пра вузкаспецыялізаваныя даносы – даносы пра Астравецкую АЭС.

Фота: belenergo.by
Фота: belenergo.by

 

Расіяне хвалююцца

Часцей за ўсё ў КДБ паведамлялі пра праблемы з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі. Так, напрыклад, Андрэй Лісянкоў з расійскай арганізацыі «Група Энергасэрвіс» заяўляў, нібыта група адказных інжынераў займалася сабатажам уваходнага кантролю абсталявання, якое пастаўляла гэтая самая «Група Энергасэрвіс».

А расіянка Аксана Кузьміна паведамляла, нібыта кіраўнікі расійскай арганізацыі «Флагман Інжынірынг», што працавала на будаўніцтве БелАЭС, раней займаліся махлярствам для крадзяжу бюджэтных грошай на аналагічных праектах у Расіі (арфаграфія захавана - рэд.): «Филатов, Козлов и сообщники, ппод видом более дорогого и специализированного материала для энергетики K-FlexEnergoи EnergoPlus, они стали закупать на заводе K-Flexболее дешевый материал с худшими техническими характеристиками K-FlexSTи SolarHt.

Данные материалы не были испытаны и плохо показали себя на предприятиях энергетики, именно поэтому и обладали более худшими характеристиками. Однако, жажда наживы была настолько сильна, что Филатова и Козлова энергоэффективность на объектах Росатома уже не интересовала. Главной целью их ОПГ стала – максимальная выгода любой ценой, даже подменой материалов и мошенничество в отношении государства в особо крупных размерах».

Трэці данос, звязаны з будаўніцтвам Астравецкай АЭС, быў таксама напісаны расіянінам. Алег Сіманаў паведамляў, што нехта Нясветаў В. В., што прымаў удзел у будаўніцтве станцыі, «выстраивает свой путь через взятки и прочие договоренности, нарушая законы в РФ».

І яшчэ адзін расіянін, занепакоены якасцю будаўніцтва Астравецкай АЭС – гэта Аляксандр Дзеяў, які пісаў у КДБ, дзе менавіта і якія працы пры будаўніцтве былі зроблены кепска.

А «дырэктар Кузняцоў Сяргей Юр’евіч» з Расіі пісаў, што ягоная фірма была адным з пастаўшчыкоў абсталявання на БелАЭС падчас будаўніцтва (арфаграфія захавана - рэд.): «Мне стало известно, что на БелАЭС поставлен контрафактный спектрометр. В прикрепленном файле копия письма по этому поводу, направленного мной председателю КГБ РБ. В настоящее время оборудование на станции проходит входной контроль с контрафактным прибором».

Фота: gp.by
Фота: gp.by

Адзіны беларускі данос па гэтай тэме быў напісаны ад імя супрацоўнікаў будаўніча-мантажнага трэста № 19 у Лідзе (Гарадзенская вобласць). Яны паведамлялі пра факты карупцыі з боку кіраўніцтва прадпрыемтсва, якія, сярод іншага, прывялі да зацягвання здачы Астравецкай АЭС у эксплуатацыю (арфаграфія захавана - рэд.).

«На местных уровнях управления не принимаются никакие меры, т.к. генеральный директор Лабецкий В.Ю. и его заместитель по кадрам Василючек Е.К. (пенсионерка) являются депутатами областного и районного Созывов соответственно, что позволяет им быть вхожими в любые кабинеты местных властей и не однократно уходить от ответственности за свои преступные деяния», – піша ў сваім звароце Андрэй Сельскі.

 

(Ня)допуск да працы

Яшчэ адна катэгорыя зваротаў – гэта запыты, звязаныя з допускам ці нядопускам пэўных людзей да працы на АЭС. Часцей людзі цікавяцца, чаму іх саміх «забракавала» КДБ. Так, напрыклад, беларус Міхаіл Сарсека вельмі хацеў працаваць на Астравецкай АЭС, але не прайшоў праверку КДБ і прасіў пераглядзець рашэнне камітэта (арфаграфія захавана): «Я могу только догадываться что из-за того что мой родной брат находится в местах лишения свободы и что это связано с ним. В своем обращении я прошу Вас пересмотреть Ваше решение т.к. я могу сказать про себя что ничем противозаконным я не занимался и не занимаюсь и не собираюсь заниматься у нас с братом совсем разные характеры.

Прошу Вас пожалуйста пересмотреть решение так как я даже закончил университет что бы устроится на работу на Бел АЭС, конечно это связанно от части и в зарплате и дальнейшего карьерного роста. Не губите мечту о хорошем будущем.

В случае необходимости готов пройти все проверки включая полиграф и другие. С уважением семья Сарасеко Михаила Васильевича. Мы с братом очень разные».

Але ёсць і зусім іншы прыклад. Украінец Алег Саланенка вельмі не хацеў, каб Аляксандр Цвяткоў працаваў на БелАЭС (арфаграфія захавана - рэд.): «Сообщаю, что на Беларусскую АЭС в отдел радиационной безопасности оформляется на работу и сейчас проходит проверку в КГБ Белоруссии Цветков Александр Борисович. Данный гражданин год назад получил гражданство России и обязался оформить отказ от гражданства Украины.

Но он и не думает отказываться от гражданства Украины, более того он скрывает от миграционной службы РФ наличие двойного гражданства, тем самым нарушая законодательство РФ. А вот теперь подумайте можно ли давать такому лицу давать допуск на объекты атомной энергетики Белоруссии».

Фота: Павел Русак / Tochka.by
Фота: Павел Русак / Tochka.by

Дзмітры Аляксандраў спасылаўся на АЭС як на ўзмацняльны аргумент у сваім даносе на кампанію «Софтмастер». Ён пісаў, што гэтая арганізацыя займаецца падрыўной дзейнасцю, і па іх віне два дні не працаваў станок на заводзе, які пастаўляе прадукцыю ў тым ліку і на Астравецкую АЭС. Таксама ён абвінаваціў «Софтмастер» у махінацыях з ліцэнзіямі на праграмнае забяспечанне ў вобласці кампутарнай бяспекі.

Ну а Леанід Альфяровіч напісаў КДБ (арфаграфія захавана - рэд.) «с предложением принципиально новых технологий по 100% ядерной безопасности АЭС», якую можна было б прымяняць на ўжо існуючых атамных электрастанцыях, і дадаў, што таксама ў яго ён новы практ для канструкцыі АЭС – таннейшы за ўжо вядомыя і цалкам бяспечны. Падрабязнасці ён распавядаць не стаў, але распісаў, на якія яшчэ цуды здольныя ягоныя тэхналогіі.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость