01.02.2016 / 10:02

28 студзеня Папа Рымскі прыняў з візітам амерыканскага акцёра Леанарда Дзі Капрыа. Са спасылкай на часопіс Newsweek паведамляе catholic.by. Мяркуецца, што пантыфік і Дзі Капрыа абмяркоўвалі тэму змянення клімату. Амерыканскі акцёр падарыў Папу Францішку альбом з карцінамі Гераніма Босха.

Леанарда Дзі Капрыа даўно займаецца абаронай навакольнага асяроддзя, а на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе атрымаў прэмію за сваю працу ў вобласці экалогіі. Падчас свайго выступлення на форуме акцёр заявіў, што яго дабрачынны фонд ахвяруе 15 мільёнаў долараў на праекты па абароне навакольнага асяроддзя, і заклікаў удзельнікаў форуму змагацца з глабальным пацяпленнем.

Як вядома, Папа Францішак яшчэ ў мінулым годзе ў сваёй энцыкліцы Laudato si заклікаў багатыя нацыі прадпрымаць больш крокаў для вырашэння праблем клімату. Паводле слоў Папы, змены клімату — праблема, якую нельга больш пакідаць будучым пакаленням.

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость