Кошачьи истории: Она была со мной всю жизнь и умерла в 24

Людей связывают с котами настолько тесные отношения, что животные иногда становятся частью семьи. Для таких семей у нас хорошая новость: мы нашли животных возрастом от 16 до 24 лет и их хозяева поделились своими историями.

Кася, якая мае звычку абараняць дом

Распавядае гаспадар Фёдар Жывалеўскі, музыка з Менску

Касю мне прывезлі з горада Рэчыца прыкладна 20 год назад. Я тады сказаў браць такога, які больш просіцца. Дык мне сказалі, што просіцца нейкі хваравіты

Котка ў выніку атрымала імя ў гонар Касі Камоцкай. Мы называем Касю рознымі вытворнымі імёнамі: Касандра, напрыклад. На здзіўленне, яна вельмі разумная, а рэагуе на ўсё  неяк па-чалавечы.

Нашая Кася меланхалічная, кажа класічнае “мяу” вельмі выразна. Я бачу, як яна падобная на тую котку, ад якой нарадзілася. Кацяняты ў Касі былі аднойчы, а больш і не гуляла па вуліцы. Яна не стэрылізаваная, і не магу сказаць што па начох нас асабліва непакоіла. Былі нейкія мяўкі ўсяночныя, але не надта моцныя. Давалі ёй супакойваючыя, калі была маладзейшая, але без фанатызму.

Иллюстративное фото

Я б не сказаў, што ў яе нейкае адмысловае харчаванне. Часам я спрачаўся з маткай наконт сухіх кармоў. Траву насілі з вуліцы, альбо Кася каштавала хатнія расліны. Апошнім часам яна харчуецца з таго, што самі ядзім. Я сачу, каб малочнай прадукцыі было не шмат, але яна і сама кантралюе свой харч, можа посны дзень сабе зрабіць. А пад настрой дык просіць есці ўвесь дзень, і я думаю, што гэта яна патрабуе ўвагі.

Яна мае звычку абараняць уваход у дом. Аднаго разу мы паехалі на лецішча і ўзялі яе з сабой, дык Кася не гуляла па вуліцы асабліва, села ля ўваходу ў хату і абараняла.

Умовы яе існавання больш падобныя да вясковых, чым да гарадскіх з наваротамі.  Ёсць асаблівасць у ейных паводзінах – вельмі хоча быць самастойнай. Можа й здзічэла б, калі б расла на вёсцы.

 

“Я ўзгадваў пра яе, калі быў невядома дзе”

Калі яна старэнькая стала, мы пачалі дапамагаць кіпцюры стрыгчы, бо сама не вельмі здольная абчасаць іх. Кася пакутуе на эпілепсію, я не мог прызвычаіцца першы час, але цяпер мы яе глядзім і вельмі шкадуем.

У мяне ёсць гульня. Кажуць, што гэта – памучыць ката. Калі я бачу, што Кася неяк зусім прыбілася і пайшла ў сябе, бяру на рукі і не адпускаю. Мне кажуць: “Ды адпусці”. А яна: “Мяў”. І да той пары не перастаю браць на рукі, пакуль не ўбачу, што Кася крыху ажывае. Так я вяртаю ката да жыцця.

У нашым доме былі розныя часы, розныя сітуацыі, котка ўсё гэта перажыла разам з намі, і ў яе ёсць нейкае падабенства з жырахамі нашага дома. Котка нашая – цэнтар увагі.

Заўважалі, што яна часам дзіўна рэагуе на музыку. Бачна, як вочы мяняюцца і вушы ходзяць, можа мяўкнуць. У нашай Касі нават песьня свая ёсць: Голая манашка “Не пакідай мяне тут”. Яна на яе рэагавала… Альбо мне хацелася, каб рэагавала. Але жывёлы размаўляюць з намі, гэта стоадсоткава.

Я не заўжды бываў дома за час, пакуль тут жыве нашая Кася. Але ўвесь час я ўзгадваў пра яе, нават калі быў невядома дзе. Нават, прызнаюся, падчас нялёгкіх жыццёвых іспытаў, калі, здавалася б, не да хатняй жывёлы.

 

Кот Марек, который не боится собак

Рассказывает хозяйка Дарья Колениченко

Моего кота зовут Марек, и ему 22 года, смесь сибирской и персидской породы. Это мальчик, он не кастрирован. Марек не боится собак, если надо – гоняет их от себя. На котов не кидался, но и не старался знакомиться. До старости всегда боялся улицы.

Сам он спокойный и ласковый, сейчас капризный в еде. Так обычно и бывает в старости – коты, как и люди, становятся похожими на детей и иногда невыносимыми. Марек обычно пьет воду из-под крана, и даже реагирует, если она чуть менее холодная или менее теплая. Отказывается пить, пока ему не включат нужной температуры.

У него есть проблемы со здоровьем – с почками – которые обнаружились очень давно, больше 12-15 лет назад. Он почти никогда не ел кошачий корм. До того, как обнаружились проблемы с почками, ел сыр, вареные яйца, творог, сметану и разное мясо (в основном курицу), вареную рыбу и иногда консервированную горбушу. Потом сел на диету: филе индейки полувареное. Очень редко давали сыр и яйца.

Ещё у него была проблема: большие расчесы, до крови. Мы долго боролись, но причина была не ясна, сколько ни водили к ветеринарам. И только пару-тройку лет назад оказалось, что это аллергия на блох (!). Даже не на сами укусы, а просто на их какие-нибудь частицы.

 

Кот Симба, который любил только одного человека

Рассказывает хозяин Михаил Шведов, Минск

На 22-м году жизни помер наш кот Симбад Тихонович. Он родился у бабушки 25 июня1996, мы с матерью тогда были в отъезде. Мать – Бэлла (совершенно непонятная порода, но с примесью сиамской), отец – Тихон, более чистый сиамский кот. Симба имел сиамский окрас, но строение тела – как у обычного кота.

Очень любил моего брата, остальных не считал за людей в принципе, но иногда спал с кем-нибудь. Мать считал хозяйкой – она кричала дома громче всех.

Был привередлив к еде, предпочитал рыбу (дешёвую сырую салаку) и куриные головы, что продаются на птицефабрике. Один раз попробовал валерьянку и больше не хотел. Из хаты выносили на бережок, поиграть, но он не любил. Интереса к кошкам не питал вообще.

Иллюстративное фото

Ел и спал. Если до года он еще игрался, изображал охоту, то потом ему стало всё равно. Спал не менее 14 часов в сутки, к закату жизни – по 20-22. К старости плохо ел, и в один прекрасный день не проснулся.

Что посоветуешь человеку, который любит кота и хочет, чтобы он долго жил?

Терпение. Кот – сволочь, которая тебя не уважает и уважать не будет. Он думает только о себе, но ты все равно будешь любить его и прощать выходки. И ещё не кормите их сухим кормом, не надо им это.

 

«Она дала мне больше многих людей»

Рассказывает Ника Смовж

Ей сейчас 16 или 17 лет. Как тень, она прошла бок о бок со мной долгий путь, всегда оставаясь мохнатым сгустком добра под моим диваном. Её глаза не видят, уши почти не слышат. Тем не менее, со всей честью и достоинством персидской породы живёт своей кошачьей жизнью недалеко от меня.

Она не устраивает истерик на пустом месте, как сварливая лавочная бабуля, дерзко даёт отпор маленьким детям, требуя уважения, с глубочайшей благодарностью мурлыкает внимательному гладильщику серенаду.

Когда она ослепла, привычка важно выхаживать по столам и подоконникам ещё оставалась. Но не долго. Её задиристый нос экстремала довольно крепко встречался с жёстким полом. Не волнуйтесь, ум и шишки быстро победили гордость, теперь она осторожнее.

В своём глубоко бальзаковском возрасте она тихо любит и почти ничего не просит взамен. Мудрость? Похоже на то.

Перед сном она приходит мурлыкать под одеяло почти каждую ночь, почти всю нашу жизнь. Настойчиво залезает поближе, нежится несколько минут и вылезает к воздуху и свободе. О чём молчат в той вселенной – останется для каждого извне лишь догадкой.

У меня появляется предчувствие, что она почти выполнила свою роль в моей жизни, и скоро ей пора. Нет, чувствует она себя хорошо, кушает как всегда, нормально и требовательно, и уже переплюнула прогнозы ветеринаров 2 года назад. Просто я задумалась, немного испугалась её потерять. Думаю, она дала мне весомо больше многих людей на моём пути.

Ника. С большим уважением к моей кошке по имени Кица.

 

Гаспадыня коткі Марфы: “Ката трэба не перакармліваць і любыць”

Распавядае Воля Шылейка, урач-псіхіятр

Котку нашую звалі Марфа, парода – персідская шыншылавая. Пражыла 19 год з намі, і вось ужо амаль год,  як пабегла па вясёлцы. Я яе ведаю з маіх 6 год. Дзіўнае адчуванне: што ў 6, што ў 25 год побач адзін і той жа кот.

Котка была вельмі арыстакратычная, з пачуццём уласнай годнасці. За гаспадара лічыла толькі бабулю і ёй дазваляла сябе гладзіць,  вычэсваць і мыць. З астатнімі трымала дыстанцыю,  калі што не так, то магла і лапай па твары ўдарыць.

Нараджала яна 2 разы, кацянятак прадавалі.  Можна было ладзіць бізнэс,  але нараджала яна вельмі цяжка,  вырашылі не здзекавацца з коткі. Падчас авуляцыі прымала спецыяльныя таблеткі. Але ў гэтыя перыяды рабілася такой лагоднай,  што нам, дзецям, можна было рабіць з ёй што заўгодна,  не рызыкуючы быць абдрапанымі. Мы пераапраналі яе ў лялечнае адзенне, насілі ў кошыку,  каталі на цацачнай машыне – карацей, весяліліся як маглі.

На вуліцы была яна толькі ўлетку,  калі бралі яе з сабой на лецішча.  Тады ўжо часам уначы не маглі яе дачакацца,  недзе гуляла. А так заўсёды дома была.  Сядзела ля вакна і пазірала на птушак.

Ела Марфа няшмат. Звычайна сухі корм (“Кіцікэт”, мяккі “Віскас” ці “Пурына”),  рыбу,  некаторыя кансервы, часам мяса. Рыба любая без касцей, асабліва карп ішоў. Пад старасць у асноўным ўсё працёртае, бо амаль не засталося зубоў. На лецішчы часта хадзіла па гародзе,  шукала сабе розныя зёлкі. Да ветэрынара яе вадзілі  раз ці два за жыццё, калі і хварэла,  то сама неяк лячылася.  Мо тымі зёлкамі…

Усё ў жыцці коткі было даволі размеранае: ежа, сон,  гульні.  Мо таму і пражыла даволі доўга. Памерла ад пухліны,  але да апошняга трымалася вельмі годна.

Ад чаго залежыць, ці доўга жыве кот? Мне здаецца,  што, канешне, ад генетыкі плюс ад умоваў. У тых, хто часта без догляду на вуліцы, ёсць рызыка папасці пад машыну ці з'есці атруту. Плюс важна не перакармліваць, як захоча есці, то сама папросіць. Ну і любіць,  як без гэтага.

 

Мурка, якая была прывязаная да дому

Распавядае гаспадыня Юлія Лісіца

Мая котка Мурка была сумессю персідскай і сіамскай парод. Калі з’явілася – я не памятаю, са мной была ўсё жыццё. А памерла, як мне было прыкладна 24 гады.

Мы сябравалі, але не адразу. Калі я была маленькая, яна паводзіла сябе жахліва: драпала мне вочы. Памятаю, падглядала за ёй праз дзюрку з-за канапы, а яна мне чапанула побач з вокам. Яна не любіла дзяцей і тых, хто ёй надакучвае. Аднойчы, калі яна нарадзіла, кацяняты спалі са мной. І яна ноччу пагрызла мне вялікія пальцы на нагах. А я спала і думала, што мне сніцца. Яна падумала, што я адабрала малых.

Але ў нас была любоў, апроч сітуацый, калі яна не разумела, што адбываецца. А тыя байкі, што каты лечаць – праўда. Тысячу маіх атручэнняў у дзяцінстве і праблемы са страўнікам аблягчаліся пасля таго, як яна прыходзіла і муркала.

Першы час мы жылі ў прыватным доме, да маіх 5 гадоў. А потым яна ўвесь час была ў горадзе. Памятаю, што яна заўжды ўцікала да катоў, але на вуліцу ніколі не хацела. Гуляла па пляцоўцы. Мы стэрылізавалі яе пасля трэціх ці чацьвёртых родаў, таму што яны ўвесь час былі цяжкімі, мы аднойчы трое сутак не спалі над ёй. Гэта была сярэдзіна 90-х, і мы не ведалі, што рабіць.

Иллюстративное фото

Лад жыцця яе быў спакойны. Пад старасць здароўе было так сабе, але па дактарах хадзілі няшмат: з невялікім ускладненнем пасля стэрылізацыі і пад канец жыцця – са страўнікам. Зубы таксама пачалі выпадаць.

Што ела? Мама ўсё жыццё працавала на мясе, і маёй котцы заставаліся добрыя кавалкі, розная выразка, ялавічына. У сярэдзіне жыцця яна зразумела, што гэта прывілей. Але ў той жа час яна не цуралася з некім паесці звычайнага супу. Корм ела, але толькі адзін-два віды, сухі – не.

Чаму яна пражыла доўга? Мяркую, таму што было мала стрэсаў і мала кантактаў з  іншымі жывёламі, апроч розных хамякоў. Думаю, уплывае рацыён і як ты назіраеш за коткай. Але па здароўі мы пачалі даглядаць толькі пад канец, пасля год 18.

Усё жыццё яна была вельмі прывязаная да дому, але за месяц ці паўтара да смерці проста знікла. Мы жылі на чацьвёртым паверсе, а знайшлі яе на другім, на агульным балконе, які звычайна закрыты.

Яна не ішла да мяне на рукі, шыпела, не падпускала. І ўсё… Я з’ехала на час, мне пазваніла маці і сказала: котка сядзела, ела да апошняга, а потым лягла і заснула. Першы раз у сваім жыцці яна паводзіла сябе вельмі нетыпова, нібыта прадчувала сваю смерць.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 01.03.2018

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.