02.10.2015 / 10:10

У маёнтку Краскі ўжо адрэстаўравалі флігель, аранжарэю, лазню, у планах максімальна аўтэнтычна рэканструяваць неагатычны будынак і парк, паведамляе Радыё Свабода.

Расіянін Вадзім Селіхаў прызнаецца, што заўсёды хацеў жыць у Беларусі: тут у яго шмат сяброў, і ездзіць сюды ён ужо 25 гадоў.

- У мяне тут вельмі добрыя сябры, каранёў няма, і я прыязджаю сюды ўжо каля 30 гадоў, мне тут вельмі падабаецца і клімат і людзі, - расказвае ён. - А людзі асабліва тут вельмі добрыя, гэта як трапляеш у тыя часы, калі хатаў ніхто не зачыняў. Я вельмі добра памятаю тыя часы, а мы жылі на Поўначы, людзі таксама былі добрыя, не было злосці. І вось тут я ўсё гэта пабачыў цяпер. Я тут ўсё пакідаю на двары і тэхніку і дзверы часта не зачыняю. У мяне людзі працуюць тут 5 гадоў, прычым, самыя розныя і нічога нідзе не згінула.

У 2010 годзе мары спадара Селіхава набыць тут гістарычны будынак і аднавіць яго быў пакладзены пачатак: прадпрымальнік набыў на аўкцыёне маёнтак у Красках за 100 тысяч даляраў.

Да новага гаспадара маёнтак пачатку 20 стагоддзя трапіў у жудасным стане: колы гісторыі пракаціліся па ім без шкадавання. Будынак пабачыў ад'езд з радзімы першых уладальнікаў, дзве сусветныя вайны, змену чатырох ўладаў (польская, савецкая і нямецкая і нарэшце беларуская).

Прадпрымальнік з імпэтам пачаў рэстаўраваць неагатычны будынак, як і упрыгожвае вежа з зубчатымі парапэтамі і сьцяжком-флюгерам. Але высветлілася, што каб аднавіць будынак так, як хоча гаспадар - максімальна аўтэнтычна і прыбліжана да першаснага стану - тэрміну да 2017 года, прадугледжанага умовамі аўкцыёна, фізічна не хапае.

Собственника старинной усадьбы в Волковысском районе хотят оштрафовать на 100 млн рублей из-за «неразберихи» в документах

Будынак з'яўляецца помнікам гістарычнага значэння, таму падыход да рэстаўрацыі вельмі сур'ёзны, пад наглядам навукоўцаў. Дрэнны стан будынка таксама дадае праблем. Рэстаўрацыйны праект рыхтуецца досыць доўга, але хутка павінен быць зацверджаны.

Асноўная ідэя прадпрымальніка Вадзіма Селіхава - захаваць аўтэнтычнасць маёнтка. Пры гэтам звестак аб ранішнім яго выглядзе вельмі мала, а архітэктура складаная. Вадзім нават купляў на аўкцыёнах старыя здымкі маёнтка, рабіў запыты ў польскія і расійскія архівы, каб па кропельках сабраць неабходную інфармацыю. Але яе ўсё роўна не хапае. У планах таксама аднавіць былы шыкоўны парк каля маёнтка, які загінуў яшчэ за саветамі. Месца былога парка ўжо расчысцілі, і гаспадар збіраецца нанова высадзіць тут саджанцы дрэваў, якіх тут было 40 відаў.

Вы паглядзіце, тут не толькі гэты будынак, а мы ўжо адрэстаўравалі флігель, аранжэрэю, лазню, а там яшчэ стаяць канюшні — комплекс вялікі, а жыццё праходзіць хутка, - кажа Вадзім  Селіхаў. - Я не ведаю, калі зараз падумаю зрабіць тут нейкую аграсядзібу, а праз пяць гадоў планы могуць змяніцца і захочацца зрабіць гатэль. Тут будзе нешта для людзей, я не буду тут жыць адзін. Магчыма гэта будзе гатэль для беларускіх і замежных турыстаў. Пакуль такія планы.

Автор:
Фотограф:
svaboda.org
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость