03.10.2017 / 08:10

Беларусі арнітолаг і бёрдвотчар Дзяніс Кіцель акальцавал стрынатку-крошку, якая звычайна жыве значна паўночней.

Як паведамляе сайт BirdWatch.by, новы для Беларусі від птушак на тым жа месцы роўна праз тпы гады  была злоўленая пячураўка-зарнічка, якая таксама трапілася арнітолагу Дзянісу Кіцелю. Увогуле гэта ўжо чацьвёрты новы для краіны від птушак, зарэгістраваны ім.

Дзяніс распавёў, што стрынатку-крошку ён напаткаў на станцыі кальцавання "Сасновы бор", яна трапіла ў адмысловыя сеткі для адлову птушак. У іх пернатых заманьваюць з дапамогай запісаных галасоў суродзічаў. 

"Калі ўбачыў яе ў сетцы, то адразу было зразумела, што гэта птушка новая для Беларусі, але для ўпэўненасці паглядзеў у вызначальніку “Identification Guide to European Passerines” Свэнсан, - распавёў Дзяніс Кіцель. - Дагэтуль бачыў гэты від шмат разоў: на Салаўках, у Нянецкім запаведніку (і нават лавіў), на Ямале. Глядзеў афарбоўку палосак на крылах. Я не памятаў, якога колера яны павіны быць. Помню, што ў стрынаткі-рэмеза /таксама быў бы новы для Беларусі від - ДзВ/ яны белыя. А вось у крошкі - шэра-карычневыя. Ну і некаторыя моманты па афарбоўцы перьеў хваста, вырэзках (emarginations) на махах, форма дзюбы".

 

Аўтар адкрыцця з закальцаванай стрынаткай-крошкай
Аўтар адкрыцця з закальцаванай стрынаткай-крошкай

Стрынатка-крошка насяляе тундру, лесатундру і паўночныя ўскрайкі тайгі ад Паўночна-Заходняй Еўропы да Чукоцкага паўвострава і Ахоцкага мора. З 1930-х гадоў назіраецца паступовае распаўсюджанне віду на захад – у Скандынавію і на Кольскі паўвостраў. Пад час залётаў на міграцыі адзначана амаль ва ўсіх краінах Еўропы, і вось цяпер – і ў Беларусі.

Каб новы від трапіў у Спіс птушак Беларусі, неабходна прызнанне гэтага факту Беларускай арніта-фауністычнай камісіяй (БАФК). 

На сённяшні дзень у афіцыйным Спісе птушак нашай краіны 329 відаў і яшчэ некалькі прэтэнтэнтаў на гэты статус пакуль што не праходзілі разгляд БАФК. Адзін з такіх відаў, адкрыты ў нас сёлета- сібірскі чорнагаловы ерчык.

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость