04.03.2024 / 12:03

Суд над прызнанай палітзняволеннай Святланай Кароль распачнецца 11 сакавіка ў Гомельскім абласным судзе. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць суддзя Вадзім Бобыраў.

Святлана Кароль
Святлана Кароль

Жанчыну затрымалі напрыканцы верасня ў Гомелі. Святлану абвінавачваюць у паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК), а таксама ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле (арт. 130 КК).

Святлана Кароль — пенсіянерка і велаактывістка з Гомеля, старшыня абласнога грамадскага аб'яднання "ВелаГомель". У 2020 годзе жанчына далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай Рады. Дома на Святлану чакаюць маці сталага веку і муж з анкалагічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына.

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость