04.09.2014 / 14:09

Усяго 12% ад агульнага аб'ему адходаў ідзе на перапрацоўку.

Што год у Беларусі з'яўляецца 3.7 мільёны тон камунальных адходаў - простага бытавога смецця, піша "Белорусский партизан".

І толькі ўсяго 12% ад агульнага аб'ёму гэтых адходаў, што складае 454 тоны, ідзе на перапрацоўку. У Еўразвязе гэты паказчык складае 19%. Але сартаванне ўсяго смецця фізічна немагчыма.

У беларускіх гандлёвых цэнтрах і крамах некалькі год таму з'явіліся спецыяльныя кантэйнеры для збору адпрацаваных батарэек. Бо выкідаць іх у вядро для смецця вельмі небяспечна, трапляючы на звалку батарэйкі атручваюць зямлю і ваду цяжкімі металамі. Усяго адна батарэйка можа нанесці шкоду 20 квадратным метрам. А за ўвесь час ужо сабралася 20 тон і пакуль утылізаваць іх нельга.

"Існуе два варыянты, што з імі можна рабіць. Першы - вывозіць на прадпрыемствы Расіі ці Украіны для перапрацоўкі, бо ў нас уласных магутнасцяў пакуль няма. Другі варыянт - развіваць сістэму збору. Калі ў нас будзе прыблізна 100 тон, з'явіцца эканамічная мэтазгоднасць стварэння перапрацоўкі ў сябе", - расказвае Анатоль Шагун, намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Распрацоўка тэхналогій такой вытворчасці ўжо вядзецца, але пры такім аб'ёме збору будаваць яго нявыгадна.

Але ў сферы перапрацоўкі не ўсё так дрэнна, не так даўно адкрылася прадпрыемства па перапрацоўцы змешанага шклабою, якое можа працаваць на экспарт. У хуткім часе ў Мінскай вобласці павінны дабудаваць прадпрыемства па перапрацоўцы старой бытавой тэхнікі.

Беларускі Зялёны Партал

Крыніца фота fedpress.ru

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость