04.12.2014 / 19:12

Улады абяцаюць, што аварыйная сітуацыя на Запарожскай АЭС будзе спраўлена ў пятніцу.

Міністр энергетыкі Уладзімір Дземчышына запэўніў прэсу, што з рэактарам ніякіх праблем не існуе, паведамляе Reuters.

Міжнароднае агенства па атамнай энергетыцы ў Вене не змагло пракаментаваць паведамленне пра аварыю на АЭС. Згодна канвенцыі, што была прынята пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, краіны абявязаны паведамляць МАГАТЭ пра любыя атамныя інцыдэнты, што могуць нашкодзіць другім краінам.

Па словах міністра энергетыкі, аварыя адбылася ў сістэме выдачы электраэнергіі, але не звязана з яе вытворчасцю. З-за аварыі адбылося "веернае адключэнне" электраэнергіі, а цеплавыя электрастанцыі працуюць не на поўную магутнасць праз недахоп вугля.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость