Новы кодэкс прадугледжвае скасаванне груп лясоў, 15 катэгорый іх абароненасці і 18 відаў асабліва абароненых участкаў. Замест іх плануецца ўвесці чатыры катэгорыі лясоў: прыродаахоўныя, рэкрэацыйна-аздараўленчыя, абаронныя і эксплуатацыйныя. Пасля ажыцяўлення дадзеных зменаў класіфікацыя лясоў Беларусі наблізіцца да міжнародных стандартаў. Новаўвядзенні дазволяць павялічыць і штогодную нарыхтоўку драўніны на 2,3-2,5 млн куб. м.
Прадстаўнікі грамадскіх экалагічных арганізацый выказвалі сваю занепакоенасць новай рэдакцыяй Ляснога кодэкса. Сярод іншага адмыслоўцы лічаць, што дакумент:
- Стварае ўмовы для перадачы каштоўных лясных зямель у прыгарадах пад высечку і забудову;
- Павялічыць плошчу эксплуатацыйных лясоў з 50 да 70-80%;
- Істотна змякчыць крытэрыі для вылучэння катэгорый прыродаахоўных, рэкрэацыйна-аздараўленчых і ахоўных лясоў;
- Цалкам адмовіцца ад выдзялення асабліва-ахоўных участкаў;
- Скасуе паняцце проціэразійных лясоў. Распрацоўнікі кодэкса палічылі, што праблемы эрозіі глеб больш не існуе. Аднак у свой час праводзіліся работы па аблясення небяспечных у плане эрозіі участкаў, існавалі жорсткія абмежаванні па лесакарыстанню ў такіх лясах;
- Рэзка скароціцца плошча прыгарадных зялёных зон. Гэта кране і лесапаркавай часткі зялёнай зоны вакол Мінска (яна скараціцца з 10-15 км да 5 км).
Новы Лясны кодэкс дазволіць органам мясцовай улады вызначаць месцы рубкі канкрэтных лясных масіваў, нягледзячы на ўзрост і асаблівасці лесу, што прывядзе да таго, што асабліва каштоўныя ўчасткі лесу могуць быць неабгрунтавана высечаны.