04.12.2017 / 08:12

Напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы з пестыцыдамі і забруджваннем навакольнага асяроддзя, у Чырвоным касцёле св. Сымона і Алены ў Мінску адкрылася экалагічная выстава "Чалавек і стварэнне". 

Праект выкананы па бласлаўленні Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага і ажыццёўлены напрамкам “Царква і ахова навакольнага асяроддзя” некамерцыйнай установы “Цэнтр экалагічных рашэнняў”. Ініцыятыву падтрымала  Міністэрства замежных спраў Каралеўства Нідэрландаў (фонд МАТRА), паведамляе "Новы час".

Выстава паставіла сабе на мэту прадэманстраваць розныя спосабы ўдзелу хрысціян і іншых грамадзян  у клопаце аб чысціні свету і навакольнага асяроддзя, а таксама раскрыць ролю чалавека і царквы ў вырашэнні экалагічных праблем сучаснасці. 

Яна складаецца з некалькі інфармацыйных стэндаў, якія знаёмяць  з наступнымі тэмамі (з хрысціянскага пункту погляду): “У адказнасці за стварэнне”,  “Экалагічныя праблемы сучаснасці” (3 часткі — біяразнастайнасць, атмасфера, хімічныя рэчывы і адыходы), “Асвячэнне прыроды”,  “Экалагічна дружная парафія”, “Экалагічнае кіраванне ў парафіі”, “Вада — крыніца жыцця”. 

Плануецца, што пасля мінскага касцёлу святых Сымона і Алены, выстава выправіцца ў вандроўку па шэрагу буйных парафій Беларусі, прапагандуючы і прапануючы модульныя ўзоры для працы парафіян як суполак экалагічнага руху.

Пазнаёміцца з экспанатамі можна таксама з дапамогаю аўдыёгіду

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость