Вядома, пры сённяшніх умовах і замежным досведзе кафэ і рэстараны могуць арганізаваць максімальную сартыроўку смецця — арганіку, пластык і шкло збіраць па асобных кантэйнерах і здаваць на перапрацоўку. А таксама мінімалізаваць колькасць неперапрацоўваемых адходаў, напрыклад адмовіўшыся ад аднаразовага посуду і кактэйльных трубачак.
Але ў рэальнасці мноства карысных другасных рэсурсаў трапляе ў кантэйнер для агульнага смецця, які адпраўляецца на палігоны. Ужо на месцы шкло і пластык могуць прайсці дасартыроўку і адправіцца на перапрацоўку, а могуць быць закапаныя на сотні год, каб перажыць ні адно пакаленне.
У адносінах з адходамі можа быць і творчы падыход, калі смецце становіцца сыравінай для стварэння дызайнерскіх рэчаў.
Менавіта такі кірунак узяла пражская ініцыятыва SRNA — Sklo Recyklace Nápad Alchymie, якая грунтуецца на зборы шкляных бутэлек у бараў і вытворчасці з іх посуду і вазаў. Такім чынам забяспечваецца другаснасць выкарыстання і ўстойлівасць рэсурсаў.
"Мы перапрацоўваем шкляныя вырабы — бутэлькі, дэміджоны і іншыя шкляныя сасуды. Наша “зялёная” вытворчасць — маленькі крок у перапрацоўцы. Аднак ідэя паўторнага выкарыстання адходаў павінна стаць неад'емнай часткай паўсядзённага жыцця, як на глабальным, лакальным, так і рознічным узроўнях", — тлумачыць сваю экалагічную матывацыю каманда ініцыятывы.
Назва вытворчасці SRNA перакладаецца з чэшскай мовы, як лань. Выява гэтай жывёліны стала лагатыпам кампаніі. Акрамя таго, гэта абрывіятура разшыфроўваецца як Шкло (S), Перапрацоўка (R), Ідэя (N), Алхімія (A) — такім чынам адлюстроўваецца працэс вытворчасці вырабаў.
"Кожны выраб мы робім уручную — ад растрэсківання бутэляк да шліфавання і нанясення лагатыпу. Атрыманая прадукцыя лаканічна ў спалучэнні колеру і матэрыяла. І пры ўсім мае практычную перавагу праз устойлівасць да тэмпературы вышэй 100 градусаў па Цэльсію", — паведамляецца на сайце ініцыятывы.
Сваім уменнем каманда з задавальненнем дзеліцца на майстар-класах і грамадскіх мерапрыемствах, дзе кожны не толькі можа ўласна стварыць шклянку ці вазу, але больш даведацца пра перапрацоўку, падзяліцца досведам і меракаваннямі.
У будучым SRNA пашыраць свой асартымент, пачаўшы выпускаць шкляныя люстры.