08.06.2015 / 11:06

У красавіку 2015 года прадзюсарскі цэнтр «Спамаш» пачаў будаўніцтва ўласнага культурнага цэнтра. Спачатку планавалася рэканструяваць будынак па вуліцы Камуністычнай, 24 у гістарычнай Асмалоўцы. Варта адзначыць, што сам праект рэканструкцыі моцна выбівацца з агульнага ансамблю раёна: новы будынак будзе чатырохпавярховым, замест ранейшых двух паверхаў і не захавае гістарычнага выгляду.​

Як паведамляе «Еўрарадыё», рэканструкцыяй такую будоўлю назвалі праз захаванне старога фасаду дома. Але днямі яго таксама зруйнавалі.

Зараз за будаўнічым плотам нічога няма

Яшчэ два месяцы стары будынак быў бачны за плотам

«Разумееце, будаўніцтва такая рэч… асабліва рэканструкцыя старых будынкаў, што не ведаеш, што там на самой справе. Разумееце, будавалі гэта палонныя немцы з гарэлай бітай цэглы, якая не армавалася. Будынак стаяў амаль без фундамента. Таму тыя мерапрыемствы, якія планаваліся па ўмацаванні гэтай сцяны: свідраванне, умацаванне фундамента, армаванне губляюць сэнс. Затраты на іх не апраўдвалі тыя працы, якія былі б праведзеныя пры замене гэтай сцяны цалкам», — спрабавалі патлумачыць журналісту прараб і прадстаўнік замоўцы, якія адмовіліся назваць свае імя і прозвішча.

Так у красавіку выглядаў фасад

А так ён выглядае сёння

Зараз на месцы жылога дома няма ніводнай згадкі пра гістарычны будынак. Старую цэглу і будаўнічае смецце вывезлі. Будаўнікі рыюць катлаван пад новы фундамент і плануюць здаць аб’ект ужо ў кастрычніку гэтага года.

Уваход на будоўлю сёння

І два месяцы таму

Асмалоўку плануюць знесці ўжо цягам 25 гадоў. Двухпавярховыя домікі будавалі пасля вайны. Мясцовыя жыхары і грамадскасць выступаюць супраць зносу і забудовы гістарычнай часткі Мінска шматпавярховікамі і новымі архітэктурнымі формамі, якія абсалютна выбіваюцца з агульнага дызайна.

Лёс некакалькі дзясяткаў двухпавярховых дамоў на вуліцах Багдановіча — Кісялёва — Куйбышава — Камуністычнай абмяркоўвалі чыноўнікі, інвестары і гараджане на круглым стале ў часе Мінскага фестываля ўрбаністыкі.

 

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Месцы Мінска, якія скора знікнуць: Асмалоўка (фотарэпартаж)

Автор:
Фотограф:
euroradio.fm
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость