Тэрмін знаходжання ў пушчы ў гэтым годзе можа быць ад двух дзён і болей.
Ёсць некалькі відаў працы:
- палявыя даследаванні (зімовыя ўлікі жывёл, маніторынг і вывучэнне рукакрылых, улікі птушак, дапамога ў зборах здымкаў з аўтаматычных фотакамер)
- праца ў офісе (аналіз дадзеных з аўтаматычных фотакамер, напісанне тэкстаў з мерапрыемстваў у пушчы, сістэматызацыя папяровай працы і г.д.)
- адукацыйная праца (наведванне школ Брэсцкай вобласці з лекцыямі і фотавыставай, прасоўванне праекта ў сац.сетках і на іншых мерапрыемствах)
- фота- і відэадамапомога.
Увага: таксама ёсць магчымасць падтрымкі ўласных даследаванняў для напісання навуковых і дыпломных прац.
Важна: жыццё ў «вясковых» умовах.
Каб стаць валанцёрам, трэба напісаць ліст каардынатару праекта Віктару Фенчуку (fenchuk@ptushki.org). Пазначце сваё прозвішча і імя, тэлефон, і ў якой дзейнасці вы зацікаўлены.