09.06.2016 / 18:06

З надыходам летніх вакацый бацькі, што не маюць шыкоўнай магчымасці перадаць на выхаванне дзетак бабулям і дзядулям, ловяць кожны шанс знайсці забаўку для малых у горадзе. Традыцыйна, з году ў год, пацешыць дзетак разнастайнымі экалагічнымі цікавосткамі запрашаюць Галерэя «Ў» і «Дзіцячыя ЭкаМайстэрні» на «Зялёны weekend». Зараз арганізатары экавыхадных вырашылі пайсці далей звычных майстар-класаў і правесці іх у фармаце квэсту з арыентацыяй на інтарэсы дзяцей.

«Я лічу, што мы не памыліліся ў выбары такога фармату, дзецям было цікава. Таму думаю, што у далейшым мы працягнем рабіць экалагічныя квэсты для нашых маленькіх наведвальнікаў. У працэсе гульні ў іх з'яўляецца азарт, і яны не толькі пачынаюць лепш засвойваць інфармацыю, але і дзеляцца ведамі адзін з адным», — зазначыла Надзея Куляшова, адна з арганізатарак «Зялёнага weekend'у» ад «Дзіцячых ЭкаМайстэрняў».

Што ж датычыцца самой праграмы, то да яе фарміравання вырашылі падыйсці больш пільна і з асаблівай ўвагай да дзяцей. Таму акрамя вучэбных блокаў па сартыроўцы смецця, ашчаднаму стаўленню да рэсурсаў і этычным адносінам да жывёл, былі і такія, што з першага погляду гучаць зусім па-даросламу, напрыклад «Жывая бібліятэка прафесій» ці «Экскурсія з кампаніяй ''Гарадскі Ляснічы''». На практыцы ж маленькія ўдзельнікі ва ўсіх забаўляльных «выпрабаваннях» змаглі праявіць кемлівасць і сваю дасціпнасць.

«Мяне прыемна здзівіла цямлівасць дзетак, інтарэс да майстар-класаў і сяброўская энергетыка, што сыходзіць ад іх. Няхай штосьці і было складаным ці не зусім зразумелым, але кожны намагаўся праявіць сябе. На жаль, у маім блоку не атрымалася, напрыклад, зрабіць дыскусію, паразважаць... Але дзеці праявілі фантазію і, я спадзяюся, пачнуць па-іншаму ставіцца да жывых істот», — падкрэсліла Ксенія Малюкова, вядучая майстар-класу па этычным адносінам да жывёл.

«Жывая бібліятэка прафесій»
«Жывая бібліятэка прафесій»

Майстар-клас па птушках ад АПБ
Майстар-клас па птушках ад АПБ

Майстар-клас па птушках ад АПБ
Майстар-клас па птушках ад АПБ

Майстар-клас па птушках ад АПБ
Майстар-клас па птушках ад АПБ

Экскурсія з «Гарадскім Ляснічым»
Экскурсія з «Гарадскім Ляснічым»

Экскурсія з «Гарадскім Ляснічым»
Экскурсія з «Гарадскім Ляснічым»

Экскурсія з «Гарадскім Ляснічым»
Экскурсія з «Гарадскім Ляснічым»

Экскурсія з «Гарадскім Ляснічым»
Экскурсія з «Гарадскім Ляснічым»

Экскурсія з «Гарадскім Ляснічым»
Экскурсія з «Гарадскім Ляснічым»

Экскурсія з «Гарадскім Ляснічым»
Экскурсія з «Гарадскім Ляснічым»

Экскурсія з «Гарадскім Ляснічым»
Экскурсія з «Гарадскім Ляснічым»

Майстар-клас па сартыроўцы смецця
Майстар-клас па сартыроўцы смецця

Майстар-клас па сартыроўцы смецця
Майстар-клас па сартыроўцы смецця

Майстар-клас па этычнаму стаўленню да жывёл
Майстар-клас па этычнаму стаўленню да жывёл

Майстар-клас па ашчаднаму выкарыстанню рэсурсаў
Майстар-клас па ашчаднаму выкарыстанню рэсурсаў

Майстар-клас па ашчаднаму выкарыстанню рэсурсаў
Майстар-клас па ашчаднаму выкарыстанню рэсурсаў

Автор:
Фотограф:
Хрысціна Чарняўская
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость