10.11.2017 / 15:11

Дзевятага лістапада свет адзначыў Міжнародны дзень антыядзерных акцый. У гэты дзень у розных гарадах праходзілі пратэстныя акцыі супраць развіцця ядзернай энергетыкі. Такім чынам актывісты намагаюцца яшчэ раз падняць праблему бяспекі атамных станцый.

 

Усталяванне і сканчэнне атамнага свету

Ядзерная, ці як іншыя называюць яе атамная, энергетыка – галіна энергетыкі, дзе электычнасць і цяпло атрымоўваюць праз пераўтварэнне ядзернай энергіі. Адбываецца гэта за кошт ланцуговай рэакцыі дзялення ядзер плутонія-239 ці урана-235.

Упершыню ажыццявіць гэты працэс удалося ў Чыкагскім універсітэце 2 снежня 1942 года. У якасці паліва быў выкарыстаны ўран, запавольніка служыў графіт. Аднак электраэнергію ад ядзернага распада ўдалося атрымаць толькі праз 9 год – 20 снежня  1951 года ў Нацыянальнай лабараторыі ў Айдаха з дапамогай рэактара на хуткіх нейтронах EBR-I (Experimental Breeder Reactor-I). Атрыманая магутнасць раўнялася прыблізна 100 кВт.

У маі 1954 годзе на рэактары ў расійскім Обнінску дасягнулі устойлівай ланцужковай ядзернай рэакцыі. Рэактар магутнасцю 5 МВт працаваў на ўране з графітам як запавальняльнікам, для ахаладжэння выкарыстоўвалася вада са  звычайным ізатопным складам. І літаральна праз  месяц энергія, што выпрацоўвалася на рэактары, пачала  паступаць у спажывецкую электрасетку Масэнерга.

У Злучаных Штатах у гэтым жа годзе была запушчана першая атамная падводная лодка ''Науцілус''.

У 1955 годзе ў  Жэневе праходзіць 1-ая Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя па мірнаму выкарыстанню ядзернай энергетыкі. Такім чынам была зроблена спроба наладзіць супрацоўніцтва ў гэтай галіне і знізіць узровень сакрэтнасці над ядзернымі даследаваннямі, што цягнуўся яшчэ з часоў Другой сусветнай вайны.

Аднак з 1956 года у свеце пачынаецца сапраўдная гонка атамных электрастанцый: 50 МВт АЭС ''Calder Hall-1'' запрацавала ў Велікабрытаніі. У 1957 годзе АЭС Шыппінгпорт магуднасцю у 60 МВт адкрылася з ЗША, у 1958 – пачала выдаваць электраэнергію першая чарга савецкай станцыі – Сібірскай, магутнасць якой была 100 МВт, з поўнай праектнай – на 600 МВт. У 1959 годзе з'яўляецца АЭС Маркуль у Францыі на 37 МВт.

У 1960-х гадах у ЗША з'яўляецца першая камерцыйная атамная станцыя ''Yankee Rowe'' магутнасцю на 250 Мвт.  

Савецкі Саюз у гэты ж час працягвае актыўна будаваць атамныя станцыі – у 1964 запускаецца Белаярская АЭС з магутнасцю першага блока 100МВт, Новаваронежская з першым блокам на 240 МВт.

Пачатак 1970-х гадоў меў усе перадумовы для развіцця ядзернай энергетыкі, што было абумоўлена ростам патрэбаў у электраэнергіі і ў той жа час ростам коштаў на асноўныя віды паліва. Сітуацыя пагоршылася ўвядзенем эмбарга на пастаўкі нафты арабскімі краінамі ў 1973-1974 годзе. Прыблізна ў гэты ж час у горадзе Сасновы бор на Ленінградскай АЭС быў запушчаны першы высокамагутны энергаблок на 1000 МВт.

Аднак да пачатку 1980-х гадоў замест прагназуемага змяншэння коштаў будаўніцтва новых станцый, адбыўся адваротны працэс.

На сёння ў свеце налічваецца 449 энергетычных рэактары агульнай магутнасцю 391770 МВт. Яшчэ 60 рэактараў знаходзяцца ў працэсе пабудовы.

Абсалютнай большасцю атамныястанцыі сканцэнтраваны ў краінах Еўропы,  Паўночнай Амерыкі, Далёкаўсходняй Азіі і на тэрыторыі былога СССР. Амаль няма іх у Афрыцы і цалкам адсутнічаюць станцыі ў Аўстраліі і Акеаніі.

І нягледзячы на тое, што у некторых краінах ядзерная энергетыка мае вялікае значэнне ў агульным энергабалансе, усё ж апошнім часам даводзіцца назіраць стагнацыю гэтай галіны.

Сусветныя лідары ў атамнай энергетыцы такія як ЗША, Францыя, Японія і шэраг больш дробных краін пачынаюць адмаўляцца ад АЭС і  закрываць іх. Але пакуль адзінай краінай, якая ўжо закрыла ўсе станцыі, стала Італія.

Бельгія, Германія, Іспанія, Швейцарыя ажыццяўляюць доўгатэрміновую палітыку па адмове ад ядзернай энергетыкі. Існуе шэраг краін, што прыпынілі свае ядзерныя праграмы ў сілу палітычных, эканамічных ці тэхнічных абставін – Азербайджан, Грузія, Літва, Казахстан, Аўстрыя, Куба, Лівія.

Яшчэ больш тых, што адмовіліся ад праграм развіцця ядзернай энергетыкі і не маюць станцый на сваёй тэрыторыі: Аўстралія, Новая Зеландыя, Партугалія, Філіпіны, Ігландыя, Данія, Нарвегія, Грэцыя, Мальта, Латвія і г.д. У перспектыве маюць планы на вывядзенне з рабочага рэжыму станцый Нідэрланды, Тайвань і Швецыя.

Вядома, застаюцца і краіны, што працягваюць праводзіць маштабнае будаўніцтва атамных станцый, напрыклад, КНР. Маюць свае праграмы ў гэтай галіне Індыя, Расія і Паўднёвая Карэя, менавіта на іх прыходзіцца крыху больш за палову рэактараў, што зараз будуюцца. Свой унёсак у гэтую статыстыку робіць і Беларусь.

 

У перспектыве Беларусь будзе пастаўшчыком сыравіны для расійскай ядзернай зброі

Навіна пра жаданне Беларусі займець ''сваю'' атамную электрастанцыі ашаламіла грамадскую супольнасць.

Усе працэсы, якія папярэднічаюць яе запуску: распрацоўка праекту, выбар пляцоўкі, усталяванне неабходнага абсталявання – выклікаюць зашмат пытанняў. І пакуль афіцыйныя прадстаўнікі кажуць пра неймаверныя выгоды ад работы станцыі, антыядзерныя актывісты нагадваюць пра пытанні бяспекі і мэтазгоднасці пабудовы атамнага гіганта.

''Ядзерная энергетыка – мінулае стагоддзе. Для Беларусі гэты праект эканамічна невыгодны і экалагічна небяспечны. Пачынаючы з таго, што пляцоўку для станцыі выбралі ў экалагічна чыстым раёне, а ў вучоных ёсць доказы, што нават пры рабоце ў штатным рэжыме станцыя фаніць, наносячы шкоду наваколлю і здароўю людзей. Такім чынам узрасце рызыка захварэць лейкеміей'', – кажа  Ірына Сухій, сябра рады грамадскага аб'яднання ''Экадом'', антыядзерная актывістка.

Не выклікае ўпэўненасці і якасць правядзенне будаўнічых работ. Шматлікія звесткі пра здарэнні і няшчасныя выпадкі на самой пляцоўцы, падмацоўваюцца інфармацыяй пра высокі ўзровень карупцыі ўнутра расійскай дзяржаўнай карпарацыі ''Расатам''.

Да гэтага часу не вырашана пытанне з адпрацаваным палівам станцыі – тымі самымі ядзернымі адходамі, якія па першапачатковаму плану павінны была забіраць Расія і там захоўвацца. Але згодна расійскаму заканадаўству ўвозіць небяспечныя адходы з іншых краін на тэрыторыю федэрацыі забаронена. ''Расатам'' працягвае гэта рабіць па выглядам ''каштоўнай сыравіны'', але пасля перапрацоўкі адходы вяртаюцца захоўвацца на радзіму.

Па падліках спецыялістаў у год у выніку эксплуатацыі БелАЭС будуць утварацца высокаактыўныя радёактыўныя адыходы аб'ёмам 0,5 кубічных метра на адзін энергаблок.

''Адпрацаванае ядзернае паліва будуць накіроўваць у Расію на прадпрыемства ''Маяк''. Там яго будуць перапрацоўваць, вымаць сыравіну для ваеннай прамысловасці, напрыклад, плутоній. А рэшткі  вернуць у Беларусь'', – тлумачыць Ірына.

Па  словах актывісткі, сувязь паміж атамнымі станцыямі і узбраеннем краін – становіцца больш відавочнай. А напружаная палітычная сітуацыя ў свеце не дае падстаў сумнявацца, што ядзерным краінам зараз вельмі нявыгадна адмаўляцца ад АЭС.

Пры перапрацоўцы ядзернага паліва ўтвараюцца высокатаксічныя вадкія адходы. І пакуль ні ў адной краіны няма грунтоўнага і надзейнага рашэння па найлепшаму спосабу іх захавання ці ўтылізацыі. Бо нават глыбокае іх закопванне не гарантуе, што з часам у ёмкасцях не пачнецца хімічная рэакцыя, якую пракантраляваць будзе немагчыма.

''Кожная краіна выдаткоўвае на захаванне адходаў вялікія грошы: на сховішча, пастаянны маніторынг, ахову. З улікам, што Беларусь ужо ўлезла ў крэдыт з АЭС, яшчэ  давядзецца выдаткоўваць сродкі на ўтрыманне ядзерных адходаў'', – зазначае актывістка.

Акрамя ўсяго, адходы будуць транспарціравацца па жалезнай дарозе, што таксама выклікае пэўную занепакоенасць у эколагаў. Бо заўсёды існуе верагоднасць аварыйнай сітуацыі, як напрыклад, з корпусам рэактара.

''Калі суміраваць усе магчымыя рызыкоўныя моманты, то відавочна, што ад праекту АЭС прасцей адмовіцца. Пры сур'ёзным падыходзе да энергетычнай незалежнасці, найлепш было б звярнуцца да аднаўляльных крыніц, і ўкладаць у іх грошы ці стварыць прывабныя ўмовы для інвестыцый'', – упэўнена Ірына.

 

Атамам кіраваць – не конікаў ляпіць

 

Працэс замянення ядзернай энергіі аднаўляльнымі крыніцамі набывае ўсё большыя маштабы  ў свеце. У цэлым жа, прычыны адмаўлення ад атамных станцый могуць быць розныя: як палітычная воля народа, так і разуменне якую небяспеку нясе з сабой ядзерная энергетыка. Зразумела, што да такіх высноў чалавецтва прышло са свайго горкага досведу. Бо напрацягу ўсёй гісторыі развіцця атама разам з поспехамі яго асваення і дасягненнямі ў галіне, здараліся  аварыі і радыёактыўныя катастрофы, за якія будзе расплочвацца не адно пакаленне людзей.

Зразумела, што да такіх высноў чалавецтва прышло са свайго горкага досведу. Бо напрацягу ўсёй гісторыі развіцця атама разам з поспехамі яго асваення і дасягненнямі ў галіне, здараліся  аварыі і радыёактыўныя катастрофы, за якія будзе расплочвацца не адно пакаленне людзей.

Здарэнні, звязаныя з асваеннем атама не былі рэдкімі з’явамі. Першыя аварыі на АЭС здараліся пры спробе напрацоўкі матэрыялаў для атамных бомб, але былі і тыя,  што тычыліся ''мірнай'' галіны.

Літаральна на днях Францыя заявіла аб уцечцы радыяцыі ў Расіі або Казахстане ў канцы верасня.  Інстытут ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі Францыі (IRSN) пацвердзіў, што таксама зафіксаваў радыёактыўную хмару над Эўропай. Экспэрты інстытута лічаць, што гэта можа сведчыць пра аварыю з уцечкай радыяцыі на ядзерным аб’екце ў Расіі ці Казахстане ў канцы верасьня.

Раней радыёактыўнае воблака над Эўропай зафіксавалі і навукоўцы з Нямеччыны і таксама паказвалі ў якасьці верагоднай крыніцы ўцечкі поўдзень Уралу, дзе адбыўся выкід радыёактыўнага рэчыва рутэній-106.

 
Автор:
Фотограф:
madenergy.ru, rosenergoatom.ru, pikabu.ru, nocookie.net, racyja.com
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость