Самасуд па-вясковаму: мужчына павесіў шчанюка на дрэве

Дачка Ірыны Новікавай з Асіповічаў узімку прынесла да дому маленькага шчанюка – Моцю.

09.11.2018 Грамадства Крыніца: Белсат

У спадарыні Ірыны ўжо быў вялікі сабака, але яна пашкадавала Моцю, на вуліцы было вельмі халадно і шчанюк бы там папросту загінуў. Але маленькі сабака не ўжыўся з вялікім, і праз пару месяцаў Ірына завезла Моцю на лецішча ў вёску Малоціна. Спадарыня Новікава распавяла, што наведвала Моцю некалькі разоў на тыдзень, але аднойчы сабака не прыйшоў сустракаць яе. Ад сваёй дачкі жанчына даведалася, што адзін з вяскоўцаў забіў Моцю, нібы, жывёла прычыняла клопаты. Пры гэтым, жыхары вёскі нікуды афіцыйна не скардзіліся на паводзіны сабака.

 

Па выніках разбору ў справе забойства Моці вінаватыя абодва бакі: ягоная гаспадыня парушыла правілы ўтрымання хатняе жывёлы, а вясковец не меў аніякага права здзейсняць над жывёлаю самасуд.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 09.11.2018

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.