“Зялёная сетка” абвяшчае вакансію PR-мэнэджэра

Экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”  запрашае адказных і крэатыўных мэнэджэраў па сувязях з грамадскасцю прыняць удзел у конкурсе на пасаду PR -мэнэджэра таварыства.

Мы чакаем кандыдатаў з досведам працы, разуменнем спецыфікі грамадскай дзейнасці, праактыўнай жыццевай пазіцыяй і, як мінімум, з інтарэсам да экалагічнай тэматыкі.

У абавязкі PR-мэнэджэра ўваходзіць:

  • распрацоўка і рэлізацыя PR-стратэгіі  і камунікатыўных планаў таварыства.  Доўга і каротка тэрміновае планаванне PR -дзейнасці;

  • арганізацыя PR -мерапрыемстваў, асвятленне дзейнасці  Зяленай сеткі на нацыянальным узроўні, праца з медыя, мэтавымі аўдыторямі і іншымі суб’ектамі знешняга акружэння Зяленай сеткі;

  • стварэнне PR -прадукцыі і падрыхтоўка гадавых справаздач і г.д.

Вакансія адчыняецца на палову стаўкі з магчымасцю павелічэння да поўнай з 01.01.2018г. Плануецца, што PR -мэнэджэр прыступіць да сваіх абявязкаў з 23 кастрычніка 2017 года.

Са свайго боку гарантуем:

  • цікавую і творчую каманду;

  • разнастайную дапамогу і падтрымку;

  • паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;

  • павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат(ка) мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе, а таксама сфармулявать 3 першыя крокі, якія мусіць зрабіць, прыступіўшы да працы. (Альбо: аргументавана сфармулявать 3 пункты, якія, на ваш погляд, зрабілі б экалагічную грамадскую дзейнасць больш прывабнай і цікавай для беларусаў).

Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрас greenbelarus@gmail.com

Дэдлайн - 18 кастрычніка

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 10.10.2017

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.