11.02.2016 / 14:02

Незвычайна цёплае надвор’е ўжо выклікала падвышэнне ўзроўня рэк па рэспубліцы.

«Першая дэкада лютага ў Беларусі выдалася анамальна цёплай, сярэдняя тэмпература паветра за дэкаду перавысіла кліматычную норму на 8 градусаў», - адзначыла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова. Паводле яе слоў, такі тэмпературны фон характэрны для канца сакавіка – пачатка красавіка.

Тэмпературны рэкорд дня быў перавышаны 10 лютага ў Брэсце. «Самая высокая тэмпература па краіне была 10 лютага ў Брэсце – 10,8 градуса. Яна апынулася вышэй за абсалютны максімум за гэты дзень, які быў адзначаны ў 2002 годзе. Тады тэмпература паднялася ў Брэсце да 8 градусаў», - паведаміла галоўны сіноптык. Яна звярнула ўвагу, што 9 лютага слупкі тэрмометраў у гэтым паўднёвым горадзе падняліся амаль да 14 градусаў.

Автор:
Фотограф:
static.bobr.by
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость