1 кастрычніка ў Мінску адкрыецца фотавыстава пра выбітных жанчын у экалагічнай галіне

У выставачнай зале Музея гісторыі горада Мінска (вул. Герцэна, 2А) пройдзе выстава фотаработ знакамітых майстроў жаночых партрэтаў Алены і Ядзвігі Адамчык. На гэты раз іх героямі сталі тыя, хто робіць значны ўнёсак у ахову навакольнага асяроддзя і займаецца прыродаахоўчай дзейнасцю ў розных сферах.

11.09.2015 Падзеі і здарэнні Аўтар: Зялёны партал Фота: ecoidea.by

Арганізатары фотавыставы «Прырода беларускі» («She is nature») праз вобразы сучаных, актыўных і прыгожых жанчын, якія працуюць з рознымі тэмамі экалагічнай і прыродаахоўчай галіны, спадзяюцца натхніць астатніх далучацца да экалагічнага руху і аховы навакольнага асяроддзя.

Гераіні фотавыставы – «тэарэтыкі» і практыкі, даследуюць жывёльны і раслінны свет, абараняюць балоты і дрэвы, прасоўваюць экалагічныя падыходы ў розных сферах жыцця, вырошчваюць «арганічную» ежу, вучаць дзяцей быць адказнымі спажыўцамі, прымаюць стратэгічна важныя рашэнні на высокім узроўні і рыхтуюсь прапановы ў «прыроднае» заканадаўства.

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе, гэта толькі пачатак вялікай працы: калекцыя партрэтаў і гісторый гераінь будзуць пашырацца.

Наведаць выставу можна будзе з 1 па 15 кастрычніка 2015 года ў выставачнай зале Музея гісторыі горада Мінска (вул. Герцэна, 2А). Афіцыйнае адкрыццё выставы а 19.00 гадзіне 1 кастрычніка 2015 года. Выстава праходзіць пры падтрымцы Цэнтра экалагічных рашэнняў.

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 11.09.2015

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.