12.12.2014 / 00:12

Каардынатар кампаніі  "Гарадскі Ляснічы" таварыства "Зялёная сетка" распавёў гісторыю сквера, што з'яўляецца адным з самых улюбёных у студэнтаў.

Міхайлаўскі сквер - адзін з самых папулярных і ажыўленых у Мінску, паведамляе сайт кампаніі "Гарадскі Ляснічы".

Гэта і не дзіўна, улічваючы тэрытарыяльнае размяшчэнне ў горадзе, а таксама наяўнасць карпусоў некаторых ВНУ вакол. Удалая планіроўка самаго скверу спрыяе пастаяннаму патоку людзей праз яго.

Сучасны Міхайлаўскі сквер упрыгожваюць скульптуры Уладзіміра Жбанава, ля якіх любяць фатаграфавацца як самі мінчане, так і прыезжыя. Аднак, цікавым і мала каму вядомым фактам з'яўляецца тое, што раней у цэнтры сквера існаваў фантан, цяпер на яго месцы круглая клумба, а былое бамбасховішча "прыкрыта" разнастайнымі кустамі.

Па словах Ігара, дрэвы ў скверы тыпова гарадскія і ў большасці сваёй яны здаровыя, ёсць некалькі сухіх галін, але ў ідэальны стан яго можна прывесці за некалькі дзён.

Вынікі маніторынгу Міхайлаўскага скверу:

ДРЭВЫ:

1. Вяз – 3 2. Дуб -2 3. Каштан – 1 4. Клён – 29 5. Ліпа – 47 6. Піхта (мёртвая) - 1 7. Рабіна (плакучая) – 2 8. Сасна (Веймутава) – 5 9. Сасна (горная) – 3 10. Таполя – 3 11. Туя (ля 4-х сартоў) – 25 12. Ясень – 6 Усяго: 127

КУСТЫ:

14. Айва – 3 15. Барбарыс + Шыпшыннік – 3 16. Ядловец – 8 17. Клён (барадаты) – 3 18. Ружа маршчыністая – 4 19. Бэз – 18 20. Спірэя - 2 21. Фарзіцыя – 2 Усяго: 43

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость