12.02.2018 / 14:02

Напярэдадні 14 лютага - дня ўсіх закаханых, - прылаўкі крамаў ломяцца ад усялякага віду атрыбутыкі гэтага свята: каробкі цукерак у форме сэрца, мілыя і забаўныя мяккія цацкі, шары і г.д. Але найчасцей гэта ўсяго толькі аднадзённы шырспажыў.

Вядома, што падарыць можна дарагія, каштоўныя ўпрыгожанні, шыкоўны букет кветак ці новы гаджэт. Усё гэта будзе прыемным знакам увагі, які рызыкуе ператварыцца ў паўсядзённую рэч і не прыносіць радасці з часам. А вось эмацыйныя ўспаміны, якія вы можаце прыпаднесці каханым праз простыя дзеянні - будуць жыць у памяці доўга.

 

Рамантычны дзень

Распачніце свой дзень ад самага пачатку разам. Бо што можа быць лепчым, чым прачнуцца побач са сваім каханым чалавекам, прыняць з ім душ, што акрамя ўсяго і экалагічна, прыгатаваць сняданне і пайсці на працу.

Вечарам можна схадзіць у кіно ці тэатр, толькі заплануйце гэта загадзя, каб перад касай не атрымалася непрыемнага сюрпрыза. Ці перанясіце свой рамантычны настрой на вячэру. Прыгатуйце яе таксама разам. Прыгадайце любімыя стравы адзін аднаго, пастаўце нон-стопам рамантычныя цёплыя камендыі. Альбо схадзіце разам на масаж, у саўну ці на ёгу.

Падарыце больш увагі сваім каханым, чым падарункай. Бо самыя галоўныя рэчы ў свеце - гэта зусім не рэчы!

 

Ахвяраванне прытулку ад імя каханага чалавека

Гэта вельмі карысны ўчынак. Асабліва, калі вы любіце жывёл, але па нейкіх прычынах не можаце дазволіць трымаць іх дома, зрабіць дабрачыннае ахвяраванне для гадаванцаў прытулку: на ежу, лекі ці прыём у ветдоктара. Любая сума не будзе залішняй для валанцёрскіх ініцыятыў, што ратуюць чацвяраногіх безхацінцаў. Загадзя абгаварыце гэта са сваім каханым, магчыма, ён ці яна даўно хочуць падтрымаць канкрэтнага гадаванца, але не адважваліся гэта зрабіць.

Даведацца каму неабходны сродкі можна праз суполкі ў сацыльных сетках:

  • Дом сабачай надзеі ў Facebook і VK

  • Дом выратаваных душ у Facebook і VK

Ці на сайтах “СуперКот”, “ЗааШанс”, “Эгіда”.

 

Ажыццявіце мару свайго каханага чалавека

Калі ваш чалавек марыць навучыцца катацца на лыжах ці сноўбордзе, навучыцца плаваць ці пакарыць вяршыню, асвоіць азы кіравання аўто альбо раскрыць у сабе мастацкія таленты… Падштурхніце яго да гэтага. Купіце абанімент у басейн ці з’ездзіце на выхадныя пакатацца на гарна-лыжны комплекс, схадзіце разам на картынг ці скаладром. Зрабіце ўсё, каб чалавек адчуў вашу падтрымку ў ажыццяўленні яго мары.

 

Рабіце тое, чаго яшчэ раней не было

Паўсядзённы быт часам вельмі зацягвае і некаторыя звыклыя рэчы падаюцца сапраўдным катаваннем. Вядома раздзяленне абавязкаў - неблагое выйсце, але часам карысна стаць на месца сваёй паловы. Вазьміце на сябе ў гэты дзень, напрыклад, усе абавязкі па дому, калі раней гэта не было вашай турботай ці займіцеся планаваннем сумеснага адпачынку летам: пошукам і браніраваннем білетаў, гатэляў-хостэлаў і забаўляльнай праграмай.

 

Кніга купонаў з абяцаннямі

У якасці абяццаняў могуць быць розныя прапановы: ад сумеснага паходу ў кінатэатр ці рэстаран да абяцання ўзяць на сябе клопаты па генеральнай уборцы кватэры ці прыгатавання вячэры. Гэта ўжо на што хопіць вашай фантазіі. Акрамя таго, кніжачка можа стаць такога кшталту сігналам, што вашай палове не хапае элементарнай увагі ад вас.

І заўсёды памятайце пра экалагічны след сваіх учынкаў. Грандыёзны і неабходны падарунак - важней за яго абгортку, якая “пражыве” ля аднаго дня і ператворыцца ў смецце. А кветкі ў гаршочку больш жывучыя, чым зрэзаныя.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость