Зялёная сетка абнаўляе каманду і абвяшчае 6 вакансій

Таварыства «Зялёная сетка» абнаўляе каманду і абвяшчае шэраг вакансій на пасады: галоўнага рэдактара Зялёнага партала, рэдактараў Брэсцкага і Гродзенскага Зялёных парталаў, PR-мэнэджэра, івэнт-мэнэджэра, мэнэджэра па працы з валанцёрамі.

12.06.2017 Грамадства Аўтар: Зялёны партал Фота: sb.by

Пазіцыя: галоўны рэдактар Зялёнага партала

Мы чакаем прафесіяналаў з актыўнай грамадскай пазіцыяй, наяўнасцю стратэгічнага мыслення, досведам кіравання медыяпраектамі ад 2 гадоў і валоданнем сучаснымі інструментамі інтэрнэт-журналістыкі.

У абавязкі галоўнага рэдактара ўваходзіць:

  • вызначэнне мэт і стратэгіі развіцця Зялёнага партала, карэкцыя рэдакцыйнай палітыкі;
  • фарміраванне і кіраванне рэдакцыйнай камандай;
  • кіраванне вытворчым працэсам рэдакцыі: праца з вэб-аналітыкай, наладжванне працэсу стварэння і распаўсюду кантэнту, рэдагаванне матэрыялаў, доўгатэрміновае і кароткатэрміновае планаванне, забеспячэнне пастаяннага росту наведвальнасці і г.д.;
  • падрыхтоўка штомесячных справаздач.

Са свайго боку гарантуем:

  • цікавую і творчую каманду;
  • разнастайную дапамогу і падтрымку;
  • паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;
  • павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах.

Вакансія адкрываецца на поўную стаўку.

Плануецца, што рэдактар прыступіць да выканання сваіх абавязкаў у ліпені 2017 года для перадачы спраў, а з 1 жніўня мусіць працаваць на поўную занятасць.

  • Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат(ка) мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе і абавязкова пажаданні па заробку, а таксама сфармуляваць 3 пункты, якія зрабілі б Зялёны партал яшчэ лепш!

Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрас: recruitments.greennetwork@gmail.com да 25 чэрвеня 2017 года.

 

 

Пазіцыя: рэдактар Брэсцкага Зялёнага партала

Мы чакаем прафесіяналаў з актыўнай грамадскай пазіцыяй, наяўнасцю стратэгічнага мыслення, досведам кіравання медыяпраектамі ад 2 гадоў і валоданнем сучаснымі інструментамі інтэрнэт-журналістыкі.

Абавязкі:

  • кіраванне працэсамі напаўнення сайта: кантэнт-планаванне, напісанне і/ці рэдагаванне тэкстаў, маніторынг СМІ па тэматыцы рэсурса, стварэнне ўнікальных загалоўкаў, узгадненне з крыніцай інфармацыі;
  • фарміраванне рэдакцыйнай палітыкі;
  • фарміраванне рэдакцыйнай каманды: найм журналістаў, пры неабходнасці павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў;
  • узаемадзеянне з падрадчыкамі (распрацоўшчыкамі, дызайнерамі, SEО-спецыялістамі);
  • распрацоўка стратэгій прасоўвання сайта ў інтэрнэце;
  • распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў (прэс-канферэнцый, брыфінгаў, конкурсаў і г.д.);
  • падрыхтоўка штомесячных справаздач.

Патрабаванні:

  • вопыт працы ў сферы online-камунікацыі (больш за 2 гады на пасадах рэдактара, выпускаючага рэдактара, кантэнт-мэнэджэра);
  • пажаданы, але неабавязковы вопыт адміністравання сайтаў на базе папулярных CMS;
  • валоданне беларускай і рускай мовамі, ангельская мова — пажадана;
  • гатоўнасць самастойна вырашаць задачы, адказнасць, уменне фарміраваць і працаваць у камандзе.

Са свайго боку гарантуем:

  • цікавую і творчую каманду;
  • разнастайную дапамогу і падтрымку;
  • паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;
  • павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах.

Вакансія адкрываецца на поўную стаўку.

  • Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат(ка) мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе і абавязкова пажаданні па заробку, а таксама указаць 3 крокі, якія зрабілі б Брэсцкі Зялёны партал яшчэ лепш.

Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрас: recruitments.greennetwork@gmail.com да 25 чэрвеня 2017 года.

 

 

Пазіцыя: рэдактар Гродзенскага Зялёнага партала

Мы чакаем прафесіяналаў з актыўнай грамадскай пазіцыяй, наяўнасцю стратэгічнага мыслення, досведам кіравання медыяпраектамі ад 2 гадоў і валоданнем сучаснымі інструментамі інтэрнэт-журналістыкі.

Абавязкі:

  • кіраванне працэсамі напаўнення сайта: кантэнт-планаванне, напісанне і/ці рэдагаванне тэкстаў, маніторынг СМІ па тэматыцы рэсурса, стварэнне ўнікальных загалоўкаў, узгадненне з крыніцай інфармацыі;
  • фарміраванне рэдакцыйнай палітыкі;
  • фарміраванне рэдакцыйнай каманды: найм журналістаў, пры неабходнасці павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў;
  • узаемадзеянне з падрадчыкамі (распрацоўшчыкамі, дызайнерамі, SEО-спецыялістамі);
  • распрацоўка стратэгій прасоўвання сайта ў інтэрнэце;
  • распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў (прэс-канферэнцый, брыфінгаў, конкурсаў і г.д.);
  • падрыхтоўка штомесячных справаздач.

Патрабаванні:

  • вопыт працы ў сферы online-камунікацыі (больш за 2 гады на пасадах рэдактара, выпускаючага рэдактара, кантэнт-мэнэджэра);
  • пажаданы, але неабавязковы вопыт адміністравання сайтаў на базе папулярных CMS;
  • валоданне беларускай і рускай мовамі, ангельская мова — пажадана;
  • гатоўнасць самастойна вырашаць задачы, адказнасць, уменне фарміраваць і працаваць у камандзе.

Са свайго боку гарантуем:

  • цікавую і творчую каманду;
  • разнастайную дапамогу і падтрымку;
  • паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;
  • павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах.

Вакансія адкрываецца на поўную стаўку.

  • Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат(ка) мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе і абавязкова пажаданні па заробку, а таксама указаць 3 крокі, якія зрабілі б Гродзенскі Зялёны партал яшчэ лепш.

Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрас: recruitments.greennetwork@gmail.com да 25 чэрвеня 2017 года.

 

 

Пазіцыя: PR-мэнэджэр Таварыства «Зялёная сетка»

Экалагічнае таварыства «Зялёная сетка» запрашае адказных і крэатыўных мэнэджэраў па сувязях з грамадскасцю прыняць удзел у конкурсе на пасаду PR-мэнэджэра таварыства. Мы чакаем кандыдатаў з досведам працы, разуменнем спецыфікі грамадскай дзейнасці, актыўнай грамадскай пазіцыяй і як мінімум з інтарэсам да экалагічнай тэматыкі.

У абавязкі PR-мэнэджэра ўваходзіць:

  • распрацоўка і рэалізацыя PR-стратэгіі і камунікатыўных планаў таварыства; доўга- і кароткатэрміновае планаванне PR-дзейнасці;
  • арганізацыя PR-мерапрыемстваў, асвятленне дзейнасці Зялёнай сеткі на нацыянальным узроўні, праца з медыя, мэтавымі аўдыторыямі і іншымі суб’ектамі знешняга акружэння таварыства;
  • стварэнне PR-прадукцыі і падрыхтоўка гадавых справаздач і г.д.

Са свайго боку гарантуем:

  • цікавую і творчую каманду;
  • разнастайную дапамогу і падтрымку;
  • паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;
  • павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах.

Вакансія адкрываецца на палову стаўкі з магчымасцю павелічэння да поўнай з 1 жніўня 2018 года. Плануецца, што PR-мэнэджэр прыступіць да сваіх абявязкаў з 1 жніўня 2017 года.

  • Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат(ка) мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе і пажаданні па заробку і абавязкова пажаданні па заробку, а таксама аргументавана сфармуляваць 3 пункты, якія, на ваш погляд, зрабілі б экалагічную грамадскую дзейнасць больш прывабнай і цікавай для беларусаў.

Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрас: recruitments.greennetwork@gmail.com да 25 чэрвеня 2017 года.

 

 

Пазіцыя: івэнт-мэнэджэр Таварыства «Зялёная сетка»

Экалагічнае таварыства «Зялёная сетка» запрашае адказных і крэатыўных мэнэджэраў па арганізацыі акцый і івэнтаў на пасаду івэнт-мэнэджэра. Мы чакаем кандыдатаў з арганізатарскім досведам, разуменнем спецыфікі грамадскай дзейнасці, праактыўнай жыццёвай пазіцыяй і як мінімум з інтарэсам да экалагічнай тэматыкі.

У абавязкі івэнт-мэнэджэра ўваходзіць:

  • арганізацыя публічных акцый Зялёнай сеткі гарадскога і нацыянальнага маштабаў;
  • арганізацыя рэгіянальных конкурсаў на правядзенне акцый: падрыхтоўка палажэнняў аб конкурсах, прыём заявак, каардынацыя працэсу адбору заявак;
  • каардынацыя рэгіянальных арганізатараў акцый: дапамога ў падрыхтоўцы, кансультацыі па пытаннях правядзення, напісанне справаздач;
  • усталяванне партнёрскіх сувязяў сярод прадстаўнікоў бізнэсу, дзяржавы, грамадскага сектару.

Са свайго боку гарантуем:

  • цікавую і творчую каманду;
  • разнастайную дапамогу і падтрымку;
  • паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;
  • павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах.

Занятасць — 13 гадзін на тыдзень (1/3 стаўкі). Працоўная нагрузка размяркоўваецца згодна з гадавым календаром акцый: калі акцыі ёсць — івэнт-мэнэджэр працуе больш, калі няма — менш.

  • Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат(ка) мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе і абавязкова пажаданні па заробку, а таксама каротка апісаць ідэю для нацыянальнай экалагічнай акцыі і ідэю для гарадской.

Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрас: recruitments.greennetwork@gmail.com да 25 чэрвеня 2017 года.

 

 

Пазіцыя: мэнэджэр па працы з валанцёрамі

Экалагічнае таварыства «Зялёная сетка» запрашае адказных і камунікатыўных да удзелу у конкусе на пасаду мэнэджэра па працы з валанцёрамі. Мы чакаем кандыдатаў з арганізатарскім досведам, добрымі камунікатыўнымі навыкамі, досведам працы з людзьмі і кіравання камандай.

У абавязкі мэнэджэра ўваходзіць:

  • праца з базай валанцёраў: абнаўленне, запаўненне;
  • арганізацыя працэсу далучэння да супольнасці валанцёраў прадстаўнікоў розных мэтавых груп онлайн і офлайн;
  • вядзенне інфармацыйнай рассылкі, SMM, адбор матэрыялаў і запрашэнне да ўдзелу ў спецыялізаваных мерапрыемствах для валанцёраў;
  • каардынацыя актыўнасці з удзелам валанцёраў: планаванне дзейнасці, правядзенне мерапрыемстваў для валанцёраў і г.д.

Са свайго боку гарантуем:

  • цікавую і творчую каманду;
  • разнастайную дапамогу і падтрымку;
  • паглыбленне ў тэму аховы навакольнага асяроддзя;
  • павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах.

Занятасць — 20 гадзін на тыдзень (0,5 стаўкі).

  • Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст, дзе кандыдат(ка) мусіць апісаць сваю зацікаўленасць у пасадзе і абавязкова пажаданні па заробку, а таксама прывесці ідэю для правядзення мерапрыемства для валанцёраў Зялёнай сеткі.

Рэзюмэ і матывацыйныя лісты дасылайце на адрас: recruitments.greennetwork@gmail.com да 25 чэрвеня 2017 года.

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 12.06.2017

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.