Шукай сваю кнігу ў вясёлага янота БелГіпс

У пачатку 2015 года кампанія ''БелГіпс-Эка'' усталявалі па Мінску адмысловыя кантэйнеры для збора макулатуры. На сённяшні дзень іх колькасць дасягае 480 па сталіцы, у Бараўлянах і пасёлку Лясны.

12.12.2017 Жыццё ў стылі «эка» Аўтар: Хрысціна Чарняўская Фота: Фотаздымкі прадастаўлены кампаніяй ''БелГіпс''

За тры гады кампанія сабрала ля 2 тысяч тон макулатуры, а таксама 40 тысяч кніжных выданняў, якія людзі ''здавалі'' ў кантэйнеры. Таксама па ініцыятыве “БелГіпса” запушчаны праект ''Кнізе – другое жыццё!'', сутнасць якога з ў тым, што добрыя і якасныя выданні валанцёры кампаніі рассартыроўваюць і накіроўваюць у сацыяльныя ўстановы. Дзякуючы яму 84 арганізацыі ўжо атрымалі кнігі ў падарунак, агульны кошт якога складае ля 175 тысяч рублёў.

Напярэдадні ж Новага году кампанія вырашыла правесці публічныя акцыі ў спальных раёнах сталіцы. Дзеля гэтага трэба штодня шукаць вясёлага янота ля зялёных кантэйнераў кампаніі, якія ўсталяваныя ля крамаў, гандлёвых цэнтраў, інтэрнатаў і навучальных устаноў. Кожны жадаючы зможа не толькі выбраць сабе кнігу, але і даведацца больш, чаму важна збіраць макулатуру, і што адбываецца з кнігамі, што патрапляюць у “БелГіпс-Эка”.

Да канца бягучага году знайсці кніжны ''падарунак'' на свой густ змогуць жыхары Савецкага раёну.

''Янот працуе ўвесь тыдзень, субота і нядзеля – ў яго выхадны'', – пракаментавалі Зялёнаму парталу ў кампаніі.

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 12.12.2017

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.