Небяспечныя цацкі: забароненыя, але даступныя

У рэдакцыю Зялёнага партала звярнуліся з актуальнай на сёння тэмай – утрыманне фенола ў дзіцячых таварах. Крыніца сцвярджала, што нягледзячы на пастанову галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача, забароненую для продажа прадукцыю можна знайсці ў некаторых крамах.

13.09.2017 Грамадства Аўтар: Хрысціна Чарняўская Фота: whatisgood.ru

Зялёны партал вырашыў разабрацці, як гэта магчыма.

 

Вяселле ў вадзе павінна быць бяспечным!

Такі лозунг красуецца на сайце афіцыйнага прадстаўніка Swimtrainer у нашай краіне. Вядома з ім нельга не пагадзіцца. Аднак калі тавар і можа адпавядаць правілам бяспекі для жыцця, то як быць з тым прыхаваным шкодным уплывам, які можа быць аказаны на здароўя немаўля?

Згодна з пунктам 15 ''Правіл ажыццяўлення рознічнага гандлю асобных відаў тавараў і грамадскага харчавання'' прадавец абавязаны своечасова ў даступнай форме данесці да пакупніка неабходную і праўдзівую інфармацыю пра тавары і іх вытворцаў, якая забяспечыць магчымасць правільнага выбару.

Між тым з пастановы галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Беларусі вынікае, што ў надзмуўных кругах Swimtrainer “Classic” чырвонага колеру для дзяцей ад 3-х месяцаў кітайскай вытворчасці назіраецца міграцыя фенола. А значыцца ён не адпавядае санітарна-эпідэміялагічным і гігіенічным патрабаванням, устаноўленым у тэхнічным рэгламенце Мытневага саюзу “Аб бяспецы цацак”, а таксама санітарным нормам і патрабаванням да вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі для дзяцей' Міністэрства аховы здароўя.

 

Скрыншот пастановы

Фталаты — група рэчываў, па хімічнаму складу з'яўляюцца эфірамі фталевай кіслаты. Дзякуючым сваім уласцівасцям — гэта недарагі пластыфікатар, якія дадаюцца ў ПВХ, прыкладна ў 90% вырабаў, а таксама гуму і фарбы, некаторыя віды касметыкі.

Выкіды фталатаў пры іх вытворчасці і звычайным выкарыстанні забруджваюць наваколле. Вучоныя прыйшлі да меркавання, што гэта група хімічных рэчываў так добра распаўсюдзілася ў навакольным асяроддзі, што іх небяспека для чалавека практычна непазбежна.

Шкоднае ўздзеянне фталатаў тычыцца рэпрадукцыйнай здольнасці.

Фенол — з'яўляецца вельмі шкодным рэчывам, якое здольна негатыўна ўплываць на ўнутранія органы. Патрапляючы ў дыхацельныя шляхі ці на скуру рэчыва выклікае апёкі, якія могуць перарасці ў язвы. Калі фенол патрапіў ва ўнутр арганізма, то ён можа прывесці нават да крывацёкаў, атрафіі мышчаў і захварванняў на язву.

 

Што не знойдзеш у Беларусі, пашукай у Расіі

Кітай з'яўляецца асноўным вытворцам небяспечных для здароўя цацак. Нягледзячы на тое, што ў 2016 гадзе Гандлёвая інспекцыя Мінгандлю забараніла рэалізацыю на тэрыторыі Беларусі ля 150 найменняў нехарчовых тавараў, з якіх 50 – дзіцячыя, яны ўсё роўна патрапляюць на прылаўкі нашых крамаў.

 

fb.ru

Тут спрацоўвае схема: Кітай – Расія – Беларусь. Справа ў тым, што Расія мае актыўныя гандлёвыя сувязі з Кітаям, а мы ў сваю чаргу праз ўсходняга суседа атрымліваем 58% імпарту.

У тым, што забароненыя ў Беларусі тавары можна набыць у Расіі, карэспандэнт Зялёнага партала ўпэўнілася на асабістым досведзе, калі тэлефаноўвала ў інтэрнэт-крамы, у каталогу якіх яшчэ размешчаны той самы небяспечны надзмуўны круг Swimtrainer ''Classic''.

otzovik.com

Нягледзячы на тое, што ўказаны вышэй крут сапраўды выняты з гандлёвага абароту і ў бліжэйшы час не будзе прадавацца ў Беларусі, як таго патрабуе пастанова галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача, яго можна замовіць.

''Гэта падобна на канкурэнтныя войны. Адзін з пастаўшчыкоў не прайшоў сертыфікацыю, і таму іх нельга прадаваць. Аднак калі вы хочаце замовіць, то можна зрабіць гэта напрамую з Расіі'', – падказалі журналісту ў адной з гандлёвых кропак.

 

Цацкі стануць больш бяспечнымі ў Еўразійскім эканамічным саюзе

Па словах дырэктара Цэнтра экалагічных рашэнняў Яўгена Лабанава, выняцце той ці іншай прадукцыі, з утрыманнем розных хімічных рэчываў, адбываецца рэгулярна і толькі пасля экспертызы. Нягледзячы на тое, што працэдура гэта руцінная, сістэма правядзення лабараторных даследванняў тавараў у нашай краіне працуе.

Яшчэ на пачатку лета экалагічнымі арганізацыямі і ўстановамі з краін Еўразійскага эканамічнага саюзу была запушчана грамадская кампанія, накіраваная на забарону небяспечных цацак. Эколагі сур'ёзна занепакоеныя тым, што шкодныя і небяспечныя для здароўя хімікаты працягваюць выкарыстоўвацца ў вытворчасці тавараў, якія можна набыць у Саюзе, у тым ліку ў Беларусі.

ecoidea.by

Дзякуючы намаганням грамадскіх арганізацый удалося дабіцца таго, што прадстаўнікі Еўразійскага эканамічнага саюзу прынялі прапановы, якія тычацца больш жорсткага кантролю фталатаў у дзіцячых таварах. А таксама ўвесці спецыяльную маркіроўку на прадукцыю, якая можа прадстаўляць небяспеку, такім чынам інфармаваць пакупнікоў.

Між тым, недабрасумленныя прадаўцы шукаюць магчымасцяў абыйсці забарону. І тут адзіным фільтрам бяспекі застаецца пакупнік. Эксперты раюць не саромцца і заўсёды пытаць у краме сертыфікаты на тавары, асабліва, калі яны падлягаюць абавязковай сертыфікацыі. Прадавец павінен прадставіць звесткі пра дзяржаўную гігіенічную рэгламентацыю і рэгістрацыю, калі тавар палягае ім. Такім чынам, вы зможаце быць упэўненымі, што цацка прынясе вашаму дзіця толькі радасць, без наступстваў для здароўя.

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 13.09.2017

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.