13.12.2017 / 16:12

Даследванне, якое праводзілася кампаніяй SATIO па замове Таварыства “Зялёная сетка”, ставіла на мэту ацэнку важнасці экалагічных праблем для беларусаў, адносіны іх да экалагічных актывістаў і вывучэнне матывацыі жыхароў краіны ў вырашэнні экалагічных праблем.

На прэзентацыі даследчыкі распавядуць, якія экапраблемы беларусы лічаць ключавымі, што ведаюць пра дзейнасць экалагічных НДА і як змянілася іх стаўленне да праблем навакольнага асяроддзя за два мінулыя гады.

Па выніках прэзентацыі адбудзецца дыскуссія, на якой запрошаныя эксперты і эксперткі падзеляцца сваім досведам: абмяркуюць, як зацікаўліваць людзей і далучаць іх да вырашэння экалагічных пытанняў.

Запрошаныя эксперты:

  • Андрэй Ягораў – дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.
  • Антон Матолька – грамадскі актывіст і блогер
  • Ірына Сухій – эколаг, сябра Рады грамадскага аб'яднання "Экадом"
  • Ігар Корзун – актывіст грамадскай кампаніі "Гарадскі ляснічы»
  • Яся Каралевіч-Картэль – редактарка гарадскога часопіса CityDog.by

Прэзентацыі адбудзецца 18 снежня (аўторак) ў памяшканне Прэс-клуба (Мінск, вул. Веры Харужай, 3-601).

Пачатак у 10.00

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость