14.09.2014 / 01:09

Аб новым даследаванні кліматолагаў расказвае “Le monde”.

Выкіды парніковых газаў у выніку дзейнасці чалавека сталі асноўнай прычынай раставання леднікоў і, такім чынам, падвышэння ўзроўню мора – аб гэтым сведчаць дадзеныя даследавання, апублікаванае часопісам Science.

Паводле працы, глабальнае пацяпленне справакавана чалавекам, які адказны за 69% з расталага лёду за 1991-2010 гады супраць усяго 25% у 1851-1990.

Для атрымання гэтых высноваў кіраўнік прац з універсітэта Інбрук у Аўстрыі Бэн Марзэён з калегамі абапіраліся на архіўныя назіранні за ледавікамі па ўсім свеце (акрамя Антарктыды) у спалучэнні з камп'ютарнымі мадэлямі. Яны змаглі ацаніць у 13,3 см павышэнне ўзроўню мора ў сувязі з раставанне ледавікоў за 1851-2010 гады. Без уплыву чалавека гэты рост быў бы ўсё адно, але на ўзроўні 9,9 см.

"Нават калі выкіды парніковых газаў неадкладна спыніць, раставанне ледавікоў і падвышэнне ўзроўню мора будзе ісці яшчэ дзесяцігоддзі", - папярэджвае Майкл Зэмп, які ўзначальвае Сусветную службу маніторынгу леднікоў ва Універсітэце Цюрыха.

Міжурадавая група экспертаў па змене клімату (МГЭЗК) зазначыла ў справаздачы мінулага году, што дзейнасць чалавека былі галоўнай прычынай глабальнага пацяплення з 1950 года з верагоднасцю не менш за 95%.

Пераклад Ганны Валынец з "Le monde"

Крыніца фота AFP / MARIO Goldman

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость