14.09.2015 / 12:09

Конкурс "Чыста славутасці" ладзіцца таварыствам "Зялёная сетка" на форуме сайта "Глобус Беларусі".

Як вядома, у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь уваходзіць каля пяці тысяч аб'ектаў архітэктуры, гісторыі, археалогіі, мастацтва, паркавых комплексаў і іншых месцаў, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы. На сайце "Глобус Беларусі" з 2002 года сабрана і праілюстравана ўжо больш за 11 тысяч культавых, архітэктурных, абарончых і іншых збудаванняў, сядзібных пабудоў, а таксама асобных аб'ектаў прыроды, аднесеных да выбітнасцяў Беларусі.

Конкурс "Чыста славутасці" ладзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да стану нашых адметнасцяў і прылеглых да іх тэрыторый ды ачысткі іх ад смецця ў выпадку неабходнасці. У конкурсе могуць прымаць удзел любыя асобы, якія вандруюць па Беларусі. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зарэгістравацца на форуме "Глобус Беларусі".

Перыяд правядзення - верасень-снежань 2015 года.

Парадак афармлення матэрыялаў для ўдзелу ў конкурсе:

Удзельнікі конкурсу "Чыста славутасці" падчас паездак па Беларусі павінны агледзець стан славутасці з пункту гледжання іх чысціні (наяўнасць / адсутнасць смецця, стан прылеглай тэрыторыі і агароджы, наяўнасць / адсутнасць звалак, месцаў для збору смецця). Пры выяўленні бытавога смецця (шкляных і пластыкавых бутэлек, металічных бляшанак, скрынак, старых упаковак, поліэтыленавых пакетаў, фальгі ад марозіва і інш.) неабходна сабраць яго ў прывезеныя з сабой пакеты для смецця і выкінуць у бліжэйшы знойдзены смеццязборнік (пажадана выбраць кантэйнеры для паасобнага збору смецця і пасартаваць яго па кантэйнерах).

Працэс уборкі, ўтылізацыі і стан аб'екта да і пасля ўборкі, а таксама сабранага і утылізаванага смецця павінны быць зафіксаваныя на фотаздымках.

Вынікі працы афармляюцца ў выглядзе асобнага паведамлення ў тэме "Чыста славутасці" з указаннем населенага пункта і назвы славутасці, суправаджаюцца адпаведнымі фотаздымкамі (не больш за шэсць) і, пры неабходнасці, тлумачальным тэкстам. Пры наяўнасці ахоўнай шыльды можа размяшчацца яе фатаграфія. Пытанні аб парадку афармлення матэрыялаў могуць задавацца ўдзельнікамі ў тэме "Чыста славутасці".

Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца 10 снежань 2015 шляхам выпрацоўкі агульнага рашэння паміж членамі журы:

  • А. Дыбоўскі - аўтар сайта "Глобус Беларусі",
  • Я. Бекіш - каардынатар экалагічнага таварыства "Зялёная сетка",
  • Т. Зайцава - аўтар ідэі конкурсу "Чыста славутасці".

Крытэры ацэнкі:

  • Колькасць убраных славутасцяў,
  • Аб'ём сабранага і утылізаваць смецця,
  • Мастацкая каштоўнасць фота-гісторыі,
  • Гісторыка-культурная каштоўнасць вычышчанага аб'екта.

Па выніках конкурсу "Чыста славутасці" пераможцам уручаюцца прызы:

  1. Гран-пры - сертыфікат на набыццё фота-тэхнікі на агульную суму да 600 еўра,
  2. Заахвочвальны прыз за 2 месца - знешні партатыўны акумулятар,
  3. Заахвочвальны прыз за 3 месца - штатыў для фотаапарата.

Паведамленні аб жаданні прыняць удзел у конкурсе, а таксама справаздачы можна размяшчаць з моманту з'яўлення тэмы "Чыста славутасці" на форуме "Глобус Беларусі" да 2015/12/05 ўключна.

Пазбаўцеся смецця - атрымайце фотаапарат!

Зробім нашую спадчыну больш чыстай!

Автор:
Фотограф:
mydisput.com
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость