16.02.2024 / 13:02

Супрацоўнікі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» ў Гомельскай вобласці зафіксавалі на відэа вяртанне вялікай чарады дзікіх гусей з выраю.
 

Скрыншот з відэа
Скрыншот з відэа

«Ура! Вясна ідзе!», — пракаментавалі навіну гледачы відэа, якое выклалі супрацоўнікі Нацыянальнага парку ў тыктоку.

Паводле падлікаў аўтараў відэа, у чарадзе было не менш за 200 дзікіх шэрых гусей.

Гэтыя птушкі звычайна аднымі з першых вяртаюцца з поўдня, як правіла, калі вакол яшчэ поўна снегу, а вадаёмы закутыя ў лёд. Але нават для іх вяртанне ў Беларусь у сярэдзіне лютага — даволі ранняе.
 

 

@batinpartyfun

 

♬ оригинальный звук - Батин Патефон

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость