Усе яны наймаліся на працу праз расійскую кампанію Р "Стройинвестпроект" ў Санкт-Пецярбургу і прыехалі на вахту ў Беларусь, дзе адпрацавалі два месяцы. Пры гэтым на пропусках на будпляцоўку ва ўсіх пазначана іншая расійская кампанія — АТ "Сезам".
Гэтая фірма размясціла 25 ліпеня на мясцовым Астравецкім сайце цэлую серыю вакансій. Тут табе і зваршчыкі, і прарабы, і мантажнікі, і інжынеры. У большасці вакансій абяцаюць заробак ад 1000 рублёў.
Іншыя кампаніі, занятыя на будоўлі БелАЭС, абяцаюць яшчэ вышэйшыя заробкі. АТ "НИКИМТ-Атомстрой" прапануе мантажніку вонкавага трубаправода, зваршчыку ці начальніку аддзела зарплату ад 1800 рублёў.
Прадстаўніцтва ТАА "Трест РосСЭМ", таксама занятае на будаўніцтве АЭС, прапануе галоўнаму інжынеру зарплату не ніжэй 1800 рублёў.
Атрымліваецца, што будаўнікоў прыцягваюць абяцанымі вялікімі заробкамі на быццам бы сур'ёзным статусным аб'екце, а па выніку не выплачваюць некалькі месяцаў зарплату. І калі рабочым, занятым на такім важным аб'екце, некалькі месяцаў не выплачваюць заробак, то дзе гарантыя, што сваю працу яны робяць якасна?
Рабочым аплочвалі арэнднае жыллё, выдавалі сутачныя, але зарплаты не далі. Рабочым раяць вяртацца на радзіму і абяцаюць пазней разлічыцца (у сярэднім каля тысячы долараў).
"Але мы разумеем, што калі паедзем дадому, то грошай дакладна не пабачым, — кажа адзін з іх. — ...У нас адзіны шанец атрымаць грошы — застацца ў Беларусі, пакуль не заплацяць". А ў некаторых з рабочых няма грошай на квіток.
Высвятляецца, што расіяне не заключалі афіцыйных дамоваў з кампаніяй-наймальнікаў. Нібыта ім абяцалі больш заплаціць, чым у выпадку з афіцыйным афармленнем на працу.
Цікава, што расіяне пагражаюць "расказаць усю праўду" пра тое, з якімі парушэннямі будуецца Астравецкая АЭС.
Тым часам, Мінэканомікі Эстоніі заявіла, што не выключае закупку электраэнергіі з БелАЭС. Эстонія не купляе наўпрост беларускую электраэнергію, а робіць гэта праз Літву ці Латвію.
Літва актыўна пратэстуе супраць БелАЭС, але яна афіцыйна не прасіла Эстонію байкатаваць гэтую электраэнергію. Такія рашэнні знаходзяцца ў кампетэнцыі Еўракамісіі. Пакуль яна таксам не выступала з іініцыятывай наконт БелАЭС.
Калі пачне працу БелАЭС, у Літве павінен набыць сілу закон аб спыненні гандлю электраэнергіяй з Беларуссю.
Між тым кекалькі дзён таму з'явіліся звесткі, быццам урад Латвіі вырашыў закупляць электраэнергію з БелАЭС. Аднак 15 жніўня прэм'ер-міністр Латвіі заявіў, што гэта непаразуменне і ўрад не прымаў рашэння наконт закупкі электраэнергіі ў Беларусі.