17.01.2015 / 02:01

Да ўдзелу ў бясплатных курсах недзяржаўнай арганізацыі Transitions online (TOL) запрашаюцца журналісты любога ўзросту. Курсы пройдуць у лютым.

Заняткі пройдуць у два этапы:

1. Тэарэтычны курс напрацягу месяца. Тэмы заняткаў: стандарты якаснай журналістыкі, як пісаць пра праблемы экалогіі, пяць крокаў да мультымедыйнай гісторыі.

2. Частка, прысвечаная практычнаму прымяненню атрыманых ведаў.

Удзельнікі, што з поспехам пройдуць курс, атрымаюць сертыфікаты. Лепшыя студэнты атрымаюць магчымасць стаць пазаштатнымі карэспандэнтамі па Цэнтральнай Азіі інтэрнэт-часопісу TOL.

Заняткі праводзяцца на рускай мову.

Дзеля рэгістрацыі неабходна даслаць на электронную пошту larisa.balanovskaya@tol.org кароткую біяграфію і матывацыю.

Заяўкі прымаюцца да 29 студзеня.

 

Па матэрыялах Беларускай асацыяцыі журналістаў

Автор:
Фотограф:
snob.ru
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость