17.01.2017 / 15:01

Даўгалецце залежыць не толькі ад ладу жыцця, але і ад навакольнага асяроддзя. А навакольнае асяроддзе — гэта не нешта вонкавае, што не залежаць ад нас. Тое, што мы бачым вакол сябе і чым дыхаем — гэта вынік нашых дзеянняў. Дыетолаг Валерыя Красоўская ўпэўнена: індывідуальны выбар можа змяніць наваколле.

Пагаворым пра тое, як уплывае спажыванне мяса на навакольнае асяроддзе.

Лес

70% сельскагаспадарчых зямель планеты прызначана для выганаў, якія выкарыстоўваюцца, каб карміць жывёл, якіх мы ямо. У мінулым гэтыя выганы — каштоўныя лясныя масівы. Высечка лясоў азначае знішчэнне асяроддзя для жыцця дзікіх жывёл.

Паводле дадзеных фонду дзікай прыроды (WWF) за апошнія чатыры дзесяцігоддзі мы знішчылі больш за палову дзікіх жывёл. Гэта — вынік нашага пастаяннага голаду. Амаль адзін гектар трапічных лясоў высякаецца кожную хвіліну для таго, каб накарміць рагатую жывёлу.

10% сельскагаспадарчых угоддзяў планеты выкарыстоўваецца для вытворчасці травы, каб накарміць жывёл, якіх мы ямо. Гэтыя травяныя культуры маглі б накарміць сотні мільёнаў галодных людзей па ўсім свеце. Глабальна, каля 800 мільёнаў тон пшаніцы, аўса і кукурузы ідуць на корм скату, што складае больш за 40 адсоткаў сусветнай вытворчасці, нароўні з 250 млн тон соевых бабоў (важная алейная культура). І гэта ў той час, як 800 мільёнаў чалавек пакутуюць ад хранічнага голаду, гэта значыць, яны не могуць рэгулярна спажываць мінімальную колькасць энергіі (калорый), неабходнай для падтрымання жыццёвых функцый (дадзеныя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя).

Вада

Вытворчасць мяса патрабуе каласальнай колькасці вады. Сельская гаспадарка выкарыстоўвае каля 70 адсоткаў запасаў сусветнай прэснай вады. Трэць гэтай колькасці (ці 20% усёй прэснай вады), выкарыстоўваецца для вырошчвання збожжавых культур у якасці корму для жывёл. Гэтая вада магла б выратаваць велізарныя заселеныя людзьмі тэрыторыі, якія церпяць ад засухі.

15415 літраў вады неабходна для вытворчасці аднаго кг ялавічыны.

9000 літраў вады неабходна для вытворчасці аднаго кг свініны.

4325 неабходна для вытворчасці аднаго кг курыцы.

Ежа

Вытворчасць ялавічыны значна больш рэсурсаёмістая, чым вытворчасць свініны або курыцы. Яна патрабуе прыкладна ад трох да пяці разоў больш зямлі для вырабу аналагічнай колькасці бялку.

Ялавічына выкарыстоўвае каля 60% сусветных сельскагаспадарчых угоддзяў, але пры гэтым пастаўляе менш за 5 адсоткаў сусветнага бялку і менш за 2 адсоткі сусветных калорый (г.зн. калорый, якія мы ўсе разам спажываем). Паводле дадзеных нядаўняга дакладу National Geographic, на кожныя 100 калорый збожжа, якім мы кормім жывёл, мы атрымліваем толькі 40 новых калорый малака, або 22 калорыі яек, або 12 калорый курынага мяса, або 10 свінога, або 3 ялавічнага.

Паводле дадзеных за 2013 год, у развітых краінах чалавек з'ядае ў сярэднім 76 кг мяса ў год. Зараз нас на Зямлі каля 7 мільярдаў чалавек. Да 2050 года нас будзе 9 мільярдаў. У дадзены момант глабальна мы вырабляем дастаткова адзінак энергіі альбо калорый, каб накарміць 11 мільярдаў чалавек. Парадаксальна, што большасьць гэтых калорый ідзе на харчаванне жывёл, а не на харчаванне тых, хто галадае.

Энергарэсурсы

Акрамя выдаткаў на вырошчванне корму, зямля, вада і электраэнергія неабходныя для таго, каб размясціць і вырасціць жывёл, якіх мы пасля з'ямо, а таксама для таго, каб пазбавіцца ад прадуктаў іх жыццядзейнасці.

Каласальная колькасць энергіі неабходна і для таго, каб транспартаваць жывёл да месца забойства і перапрацаваць іх мёртвыя целы ў прадукты харчавання чалавека. У якасці прыкладу: людзі, якія рэгулярна ядуць ялавічыну, ужываюць у сярэднім у 150-160 разоў больш водных, зямных і энергарэсурсаў планеты, чым вегетарыянцы.

Экскрэмэнты

Яшчэ адна вельмі брудная (літаральна) праблема — экскрэмэнты. Жывёлы, якіх мы ўжываем у ежу, вырабляюць у 130 разоў больш экскрэмэнтаў, чым усё насельніцтва зямлі. Ферма, на якой жыве 2500 кароў, вырабляе столькі ж фекаліяў, колькі і горад з насельніцтвам у больш за 400.000 чалавек.

Як ўтылізуюцца гэтыя прадукты?

Часткова яны выкарыстоўваюцца ў якасці ўгнаенняў. Але такая вялікая колькасць фекаліяў не можа быць выкарыстана адразу. Прадукты жыццядзейнасці захоўваюцца ў адкрытых сховішчах, выпускаючы ў атмасферу шкодныя хімічныя злучэнні. Яны таксама трапляюць у ваду і забруджваюць яе. Экскрэмэнты вылучаюць у атмасферу вялікую колькасць метану, вуглякіслага газу, аміяку.

Устойлівага спосабу павысіць прадукцыю жывёльнага паходжання ў мэтах задавальнення попыту ў свеце на сённяшні дзень проста не існуе. На жаль, нават «зялёныя» альтэрнатывы, такія як арганічная жывёлагадоўля, не могуць пераадолець асноўную матэматыку: у нас папросту няма рэсурсаў, каб працягваць карміць свет прадуктамі жывёльнага паходжання на тым узроўні, што ён хоча (або думае што хоча).

Як дыетолаг я ведаю, што лепшы дыетычны выбар — усвядомлены. То бок, калі чалавек добра разумее, навошта ён нешта робіць, то робіць ён гэта лёгка. Пачніце з адмовы ад мяса раз у тыдзень. Гэта — ужо велізарны крок!

У якасці матывацыі прапаную вам простую арыфметыку. Сярэдняе агульнае спажыванне вады для вырабу 1 кг мяса складае 8600 літраў. У сярэднім мы спажываем 159 грамаў мяса на чалавека ў дзень. Памнажаем 0,159 кг на 8600 л. Артымліваем 1366 літраў вады. Такім чынам, усяго адзін дзень адмаўлення ад мяса эканоміць 1366 літраў вады. Што скажаце на гэты конт?

Источник:
Фотограф:
pixabay.com
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость