17.01.2018 / 14:01

Падзеі ночы 26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пакінулі страшны след на чалавечых лёсах і зямлі. Адчуць яго на сабе давядзецца яшчэ не аднаму пакаленню. Пасля аварыі на ЧАЭС калісьці абжытыя тэрыторыі ператварыліся ў небяспечную «мёртвую» зону, плошчай 460 тысяч гектараў украінска-беларускіх зямель.

Землі «пабітыя» радыяцыяй сталі своеасаблівым аб'ектам вывучэння па ўздзеянні смяротных рэчываў на наваколле, жывых істот, па паводзінах прыроды пасля сыходу з гэтых тэрыторый чалавека. Чарнобыльская аварыя прыцягвае ўсё больш увагі, горад-прывід Прыпяць, ды й сама атамная станцыя ператварыліся ва ўлюбёныя месцы для аматараў прыгод. Аднак ці вынес чалавек для сябе ўрок?

Гісторыя самай буйной і жудаснай тэхнагеннай катастрофы стала досыць папулярнай у рэжысёраў і журналістаў. У сетцы інтэрнэт можна знайсці шэраг дакументальных, фантастычных, мастацкіх фільмаў, ролікаў пра аварыю і яе наступствы. Усё больш з'яўляецца сюжэтаў пра сучаснае становішча зоны адчужэння і магчымыя перспектывы яе развіцця.

На думку многіх, Чарнобыльская АЭС пасля аварыі ў ноч на 26 красавіка 1986 года больш не эксплуатавалася. На самой справе станцыя да гэтага часу знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі да вывядзення з эксплуатацыі, хаця на ёй ужо сапраўды няма працуючых энергаблокаў, апошні  быў спынены ў 2000 годзе.

Аднак у басейнах вытрымкі да сёння захоўваецца адпрацаванае ядзернае паліва. У перспектыве бягучага года павінна быць дабудавана спецыяльнае сховішча адпрацаванага паліва сухога тыпу, што пачне функцыянаваць у канцы 2018. Такім чынам пра вывядзенне АЭС з эксплуатацыі можна будзе казаць пасля адгрузкі паліва ў гэта сховішча.

Што ж тычыцца ў цэлым планаў на зону адчужэння і адсялення, відавочна, у Беларусі і Украіны яны розняцца. Абедзве суседнія краіны маюць забарону на пастаяннае  знаходжанне і вядзенне гаспадарчай дзейнасці.

Аднак Беларусь неаднаразова заяўляла і прымяняла меры па скарачэнні тэрыторый забруджанных зямель. Так, напрыклад, у 2013 годзе па словах Мікалая Цыбулькі, намесніка начальніка дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі, за 27 год зона скарацілася на 15,6% і ў сельскагаспадарчы зварот было павернута ажно 17 тысяч гектараў зямель.

У планах беларускіх уладаў працягваць гэты працэс, як зазначыў прадстаўнік МНС, у перспектыве можна будзе вярнуць 40 тысяч гектараў.

euroradio.fm
euroradio.fm

Па словах Ірыны Галаўко, кіраўніцы энергетычнай кампаніі Цэнтра экалагічных ініцыятыў «Ecoaction», нацыянальнай кампэйнеркі Украіны CEE Bankwatch Network, з украінскага боку гаворкі пра зняццё спецыяльнага статуса з Чарнобыльскай зоны адчужэння пакуль не вядзецца, яна надалей будзе заставацца закрытай тэрыторыяй.

У 2016 годзе нашы суседзі стварылі ў зоне Чарнобыльскі радыяцыйна-экалагічны біясферны запаведнік. Акрамя ўсяго ў Радзе з'явіліся планы максімальна зканцэнтраваць у зоне аб'ектаў па даўгатэрміновым захаванні радыяактыўных адходаў і адпрацаванага паліва з атамных станцый краіны. Ужо распачата будаўніцтва цэнтралізаванага сховішча адпрацаванага ядзернага паліва.

«На нашу думку найлепш, вядома, будаваць такога кшталту аб'екты на кожнай  са станцый, як напрыклад, гэта зроблена на Запарожскай АЭС. Такім чынам адпадае неабходнасць перавозіць  небяспечныя матэрыялы пра паўкраіны. Ды й на станцыях яны знаходзяцца пад кантролям спецыялістаў АЭС, – зазначае экспертка. – Яшчэ адным  варыянтам можа быць пабудова адразу доўгатэрміновага магільніка».

akzent.zp.ua
akzent.zp.ua

Рызыка звязаная са сховішчамі і магільнікамі, як з любым іншым аб'ектам атамнай прамысловасці, звязаная з аварыйнымі сітуацыямі рознай ступені складанасці. Таму самым бяспечным і разумным рашэннем гэтай праблемы спецыялістка бачыць спыненнь стварэнне ядзерных адходаў у цэлым, каб у будучым пазбавіць ад неабходнасці дзесьці захоўваць небяспечныя элементы.

Іншым бокам медаля з'яўляюцца планы Міністэрства экалогіі Украіны пабудаваць ў зоне буйныя  сонечныя станцыі. Аднак пакуль задума застаецца на ўзроўні прэзентацыі для патэнцыйных інвестараў.

«Дзеля атрымання магчымасці будаваць сховішча і іншыя прамысловыя аб'екты, кшталту сонечных станцый, у зоне адчужэння, былі ўнесеныя пэўныя змяненні ў заканадаўства. Так на гэтых тэрыторыях дазволілі дзейнасць не звязаную з мерапрыемствамі па ліквідацыі наступстваў аварыі», – кажа Ірына.

Пра магчымасці ж у будучым вярнуцца чалавеку на забруджанныя землі, як гэта зрабілі дзікія жывёлы, пакуль сур'ёзных дыскусій не вядзецца. І ў бліжэйшай перспектыве ўсё ж зону адкрываць не намераны, падкрэслівае экспертка.

 assets.bwbx.io
 assets.bwbx.io

Але гэта зусім не перашкаджае развіваць на гэтых тэрыторыях турызм на легальнай аснове. Існуюць цэлыя профільныя турыстычныя фірмы, якія не толькі займаюцца арганізацыяй тураў у мёртвую зону з гідам. Але і клапоцяцца пра начлег у старых гатэлях горада Чарнобыль. Чуткі пра планы развіваць для гэтых мэт асобную інфраструктуру вакол горада Прыпяць, Ірына падцвярджаць не бярэцца.

Рэальнай пагрозай для зоны адчужэння з'яўляецца ўзвядзенне Воднага шляха Е-40, што злучыць Балтыйскае і Чорнае моры. На тэрыторыі Беларусі і Украіны ён мусіць пралегчы праз Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік і Чарнобыльскі радыяцыйна-экалагічны біясферны запаведнік – тэрыторыі, дзе застаецца высокі ўзровень радыяцыйнага забруджання і дзе забараняецца вядзенне гаспадарчай дзейнасці.

У прыпяцкім глеі «захавана» велізарная колькасць радыянуклідаў, любое парушэнне радыяактыўнага пяска, што закансерваваны на дне Кіеўскага вадасховішча, стварае пагрозу для бяспекі пітнога водазабеспячэння 1/4 насельніцтва Украіны. Відавочна, што пад пагрозай радыяактыўнага забруджвання знаходзіцца сталіца суседняй краіны – горад Кіеў.

normplay.ru
normplay.ru

«Любая чалавечая дзейнасць у зоне адчужэння, на мой погляд, павінна засноўвацца на эканамічнай мэтазгоднасці, павінна выключаць экалагічную рызыку для наваколля і быць бяспечнай для чалавека. <...> Плануючы ствараць тое ці іншае прадпрыемства на тэрыторыі Чарнобыльскай зоны адчужэння, у першую чаргу, неабходна даказаць, чым гэта будзе выгодней за размяшчэнне па-за межамі забруджанных тэрыторый», – выказаўся ў інтэрв'ю газеце Експедиція ХХІ Сяргей Паскевіч, кандыдат біялагічных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута праблем бяспекі АЭС Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, аўтар вэб-праекта «Чарнобыль, Прыпяць, ЧАЭС і зона адчужэння».

І няхай сабе казаць пра аварыю і яе наступствы ці праблемы з ліквідацыяй іх ва Украіне можна галосна, усё ж меркаванне большасці, напачатку занепакоеных Чарнобыльскай катастрофай, было моцна дэфармавана прапагандай атамнай энергетыкі.

«Людзі вераць у тое, што астатнія  АЭС, у адрозненні ад Чарнобыльскай, больш бяспечныя, што ў 1990-х гадах краіна не выжыла б без «атамнай» электрычнасці. Таакога кшталту рыторыка працягваецца і сёння, маўляў, без АЭС мы не працягнем і станцыі пакідаюць у рабочым рэжыме. Такім чынам ужо прадлілі тэрміны 7-мі энергаблокам, у тым ліку 1-му і 2-му на Ровенскай АЭС на 20 год звыш праектнага», – дзеліцца Ірына.

 atomenergiainfo.hu
 atomenergiainfo.hu

«Любая чалавечая дзейнасць у зоне адчужэння, на мой погляд, павінна засноўвацца на эканамічнай мэтазгоднасці, павінна выключаць экалагічную рызыку для наваколля і быць бяспечнай для чалавека. <...> Плануючы ствараць тое ці іншае прадпрыемства на тэрыторыі Чарнобыльскай зоны адчужэння, у першую чаргу, неабходна даказаць, чым гэта будзе выгодней за размяшчэнне па-за межамі забруджанных тэрыторый», – выказаўся ў інтэрв'ю газеце Експедиція ХХІ Сяргей Паскевіч, кандыдат біялагічных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута праблем бяспекі АЭС Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, аўтар вэб-праекта «Чарнобыль, Прыпяць, ЧАЭС і зона адчужэння».

І няхай сабе казаць пра аварыю і яе наступствы ці праблемы з ліквідацыяй іх ва Украіне можна галосна, усё ж меркаванне большасці, напачатку занепакоеных Чарнобыльскай катастрофай, было моцна дэфармавана прапагандай атамнай энергетыкі.

«Людзі вераць у тое, што астатнія  АЭС, у адрозненні ад Чарнобыльскай, больш бяспечныя, што ў 1990-х гадах краіна не выжыла б без «атамнай» электрычнасці. Таакога кшталту рыторыка працягваецца і сёння, маўляў, без АЭС мы не працягнем і станцыі пакідаюць у рабочым рэжыме. Такім чынам ужо прадлілі тэрміны 7-мі энергаблокам, у тым ліку 1-му і 2-му на Ровенскай АЭС на 20 год звыш праектнага», – дзеліцца Ірына.

У той жа час, сацыялагічнае даследаванне 2015 года, якое было праведзена па замове Нацыянальнага экалагічнага цэнтра Украіны, паказала, што 7 з 10 украінцаў не лічаць атамныя станцыі бяспечнымі:

  • 83% насельніцтва лічаць атамную энергетыку прымальнай крыніцы, але толькі ў выпадку стогіх правіл бяспекі. І толькі 8% не раздзяляюць такі пункт гледжання;
  • 70% лічаць, штопрактычна не магчыма забяспечыць поўную бяспекі атамных станцый;
  • 71% не пагаджаецца з тым,  што атамная энергетыка не мае ўплыву на наваколле;
  • 54% прытрымліваюцца думкі, што магчымасці атрымоўваць танную энергію праз АЭС не апраўдваюць тых рызык, якія існуюць пры гэтым;
  • 65% насельніцтва лічаць,  што дзяржаве варта неадкладна пераходзіць  на аднаўляльныя крыніцы энергетыкі.
Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость