З Днём ката: Усё што ім патрэбна — гэта ваша любоў

Сёння Еўропа адзначае Дзень ката. Вядома, свята гэта сімвалічнае і закліканае прыцягнуць як мага больш увагі да праблемы безпрытульных жывёл. Звычайна ў гэты дзень праводзяцца тэматычныя выставы і конкурсы, збор сродкаў на стэрылізацыю і корм для тых, хто астаўся без даху над галавой.

17.02.2018 Жыццё ў стылі «эка» Аўтар: Хрысціна Чарняўская Фота: Хрысціна Чарняўская

Нягледзячы на тое, што ў Беларусі няма афіцыйнай даты ў календары для кацінага свята, ніколі не залішне звярнуць увагу на праблему безпрытульных жывёл у нашай краіне, падкрэслівае валанцёрка прытулка "Дом выратаваных душ".

Дом выратаваных душ — адзін з нямногіх валанцёрскіх прытулкаў у Беларусі. Сіламі неабыякавых людзей жывёлы атрымоўваюць другі шанс: валанцёры іх лечаць, выхажваюць, стэрылізуюць. адаптуюць і стараюцца знайсці надзейных гаспадароў.

На сённяшні дзень у прытулку пражывае 16 катоў і котах. Яшчэ з дзесятак на індэвідуальным пераўтрыманні ў людзей. Усе жывёлы прайшлі ці рыхтуюцца да вакцынацыі, стэрылізацыі і гатовы да ўладкавання ў новы і пастаянны дом.

 

Маруся

Невялікая бела-рудая котачка, што зусім нядаўна патрапіла ў прытулак. Але па сваім характары яна спакойная, ціхая, даецца лашчыцца ў рукі.

Падыйдзе ў любую сям'ю, дзе котцы могуць падарыць увагу і любоў.

 

Пэпі

Спакойная котка незвычайнай расфарбоўкі. Прыжывецца ў любой сям'і з малымі і дароснымі дзецьмі ці падыйдзе для сталых людзей.

 

Веня

Чорна-белы кот-выхавацель. Мае спакойны і рахманы нораў.

У Вені ёсць невялікі рубец на воку ад старой траўмы, але гэта зусім не замінае яму ў жыцці.

 

Ізюм (Разынка)

Больш сарамлівы і пужлівы — кот Ізюм (Разынка), — класічнай расфарбоўкі: чорны з белымі вусамі і смарагдавымі вачыма. У дачыненні да яго трэба праяўляць цярпенне і павагу, каб ён нарэшце раскрыўся і прывык да людзей.

 

Ванілька

Сястрычка Ізюма (Разынкі). Таксама даволі сарамліва і пужлівая котачка. Але крыху любові і пяшчоты справяць гэты маленькі недахоп.

 

Лілу

Котка з незвычайным колерам вачэй. Лілу знайшлі на Каменнай горцы, яна сама бегла да людзей і прасілася, каб яе забралі…

Не вельмі любіць, калі бяруць на рукі, але заўсёды гатова прамармытаць песню ў адказ на пяшчоту.

 

Нюша

Яшчэ адна трохколеравая сарамлівая прыгажуня, якой трэба прывыкнуць да чалавека, даверыцца яму.

 

Ноа

Невегароднай прыгажосці па сваёй расфарбоўцы котка. Крыху сарамлівая і баязлівая да новых людзей.

 

Брацікі Банджо і Блюз

Два паласатых каты-блізнюкі з рознымі характарамі: Блюз — даверлівы і цікаўны, Банджо — свавольны і горды.

Але абодва гарэзы, якім патрэбны гаспадар і пастаянны дом.

 

Афіна

Старажыла прытулка — філасофская котка Афіна. Вельмі спакойная і пакладзістая ў дачыненні да людзей. Можа заняцца выхаваннем сваіх хвастатых суседзяў.

 

Міла

Спакойная і ветлівая чорная котка, што любіць цішыню і пяшчоту, але не выносіць марнасць. Будзе выдатнай кампаньёнкай для маладой сям'і.

Новымі жыхарамі прытулка сталі каты і коткі з вясковага стыхійніка. Валанцёры стараліся выратаваць іх да вясны, каб паспець да сакавіцкіх каціных вяселляў.

 

Кацька

Мініяцюрная котка ва ўзросце. Праз свае невялікія памеры яна натуральна выглядае коткай-падлеткам. Нягледзячы на тое, што жыла без людзей — вельмі ласкавая і цалкам ручная.

Ёй патрэбны людзі, што змогуць праявіць павагу і любоў, спакой і цеплыню.

Фанцік

Чорны-белы невялікі кот-падлетак. Надзвычай спакойны і ціхі пры ўсім, што жыў на вуліцы. Вельмі хутка адаптуецца да новых умоваў.

 

Гера

Дабразычлівая і спакойная котачка. Спакойна паводзіць сябе на руках. Любіць лашчыцца і мармытаць.

 

Жызэль

Неверагоднай прыгажосці і пышнасці котка Жызель. Спакойная і акуратная па характары, Вельмі лаяльная да другіх гадаванцаў і чатырохлапых суседзяў.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 17.02.2018

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.