Крэатыў ад дзетак: у Мінску адчыняецца выстава малюнкаў вушатай савы

«Ахова птушак Бацькаўшчыны» падводзіць вынікі года вушатай савы і адкрывае тэматычную выставу дзіцячых мастацкіх твораў, прысечаных Птушцы 2015 года. На ўрачыстай цырымоніі 18 лістапада таксама стане вядома назва Птушкі наступнага года.

Выстава адкрываецца ў Музеі прыроды і экалогіі (Мінск, вул. К.Маркса, 12) 18 лістапада ў 14.00.

На працягу года ў межах кампаніі праходзілі мастацкія і літаратурны конкурсы, а таксама конкурс на найлепшую метадычную распрацоўку, прыродаахоўную ці асветніцкую акцыю. На конкурс даслалі звыш за 500 малюнкаў. Журы ацэньвалі не толькі мастацкае выкананне і арыгінальнасць ідэі, а таксама адпаведнасць біялагічным фактам з жыцця вушатай савы. 

На цырымоніі адкрыцця выставы ўсе ўдзельнікі атрымаюць прызы. Выстава будзе працаваць да 1 снежня.

АПБ публікуе працы пераможцаў.

Найлепшы малюнак

Узроставая катэгорыя ад 1 да 10 год 

1 месца: Улляна Пералайка, 9 год, ДУА «Гімназія №10 г. Гродна»

1 месца: Эліна Сацук, 8 год, ДУА «СШ №12 г.Барысава» 

2 месца: Вета Семашка, 8 год, ЦДАДіМ «Ветразь», г. Мінск

3 месца:  Елізавета Дзякава, ДУА «ПДіМ «Золак» г. Мінска» 

Узроставая катэгорыя ад 11 да 18 год 

1 месца: Паліна Белая, 15 год, ДУА «Гімназія №1 г.Слуцка»

2 месца: Анастасія Саўкова, 17 год, ДУА «Гімназія №3 г.Барысава»

2 месца: Аліса Гулеўская, 13 год, г.Гродна 

3  месца: Аліна Кавалеўская,  ДУА «Гімназія №19 г.Мінска»

3 месца: Аляксей Кандыбовіч, 12 год, ДУА «Слуцкі Цэнтр дзіцячай творчасці»

Спецпрыз «За глыбокі сэнс» – Кацярына Парфянюк, 16 год, ДУА «СШ №13 г.Слуцка» 

Конкурс вырабаў з прыродных матэрыялаў па фотаздымках «Вушатая сава – усім птушкам галава» 

1 месца: сябры клуба «Крылаты дазор» г.Слуцка пад кіраўніцтвам Жанны Валетка 

1 месца: Вікторыя Свецік, 15 год, г.Віцебск 

2 месца: Марыя Захарчанка, 8 год, ДУА «СШ №14 г.Мазыра» 

3 месца: Андрэй Гельман, ДУА «Бельская базавая школа Мазырскага раёна» 

У складзе журы конкурса для розных намінацый выступілі:

  • Ганна Трафімчук, намеснік дырэктара па развіцці АПБ
  • Павел Пінчук, спецыяліст АПБ па захаванні відаў
  • Алесь Благій (KONTRA), стрыт-арт мастак, заснавальнік і мастак TAKTAK art studio
  • Руслан Шайкін, сябра Цэнтральнага Савета АПБ
  • Вікторыя Церашонак, прэс-служба АПБ
  • Алена Шандрак, інфармацыйны супрацоўнік АПБ
  • Андрэй Барадзін, філолаг-германіст.

 

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 17.11.2015

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.