Гарадскія ўлады пра мучэнне жывёл для забавы размаўлялі ў аўторак.
— Мы рэкамендавалі забараніць цыркі, якія выкарыстоўваюць жывёл, на гарадской тэрыторыі. Пані прэзідэнт (пасада мэра ў Варшаве — нат. Зялёнага партала) пагадзілася на такое вырашэнне, — распавёў Яраслаў Южвяк, віцэ-прэзідэнт горада.
Цыркі таксама хочуць пратэставаць
Ва ўсёй Польшчы ў сезон перамяшчаецца 17 цыркаў, якія выстаўляюць жывёлаў. Яны выкарыстоўваюць у тым ліку сланоў, ільвоў, тыграў, вярблюдаў, цюленяў, коняў, кракадылаў, зебраў, ламаў, змеяў, сабак і быкоў. Участкі пры ажыўленых трасах здаюць цыркам у арэнду раёны.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Адваротны бок цыркавой арэны
— Хоць забарона не тычыцца прыватных участкаў, хутчэй за ўсё гэта будзе вялікім ударам для цыркаў. Можа нават азначаць, што іх дні палічаныя, — кажа Цэзары Вышыньскі з Фонду «VIVA! Akcja dla zwierząt».
Працаўнікі цыркаў таксама маюць намер пратэставаць супраць забароны.
— Такія дзеянні з'яўляюцца незаконнымі, мы хочам размаўляць з мэрыяй. У нас ёсць юрыдычнае заключэнне, што гэта абмежаванне гаспадарчай дзейнасці. Акрамя тага, гэта тэрарызм. У імя нейкага светапогляду нам забараняюць працаваць, — кажа Ева Залеўска з цырка «Залеўскі» і дадае: — Мы любім нашых жывёл. Гадуем іх так, як гадуюць хатніх сабак.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Шубы, звери и испорченные стены: несколько мыслей вслух
Умовы жывёл правераць ветэрынары
Пратэсты супраць цыркаў працягваюцца ў польскай сталіцы цягам 20 гадоў. У апошні сезон эколагі стаялі з транспарантамі ў тым ліку перад цыркам «Карона», у праграме якога былі выступы марскіх ільвоў. Як цюлені, гэтыя жывёлы могуць пляскаць плаўнікамі па камандзе. Толькі што на волі пераадольваюць сотні кіламентраў у дзень у акіяне, а ў цырку ездзяць у прычэпе тыра і маюць міні-басейн.
— У дрэсіроўцы цыркавых жывёл выкарыстоўваюцца катаванні. Мы гэта ведаем з запісаў схаванай камерай і з аповедаў працаўнікоў. Акрамя гэтага, у заалагічных садах ёсць строгія правілы ўтрымання жывёл. А ў цырках ёсць свабода, — кажа Вышыньскі.
Умовы жывёл у цырках правяраюць павятовыя ветэранары. На практыцы кантроль вельмі рэдкі. У 2014 годзе ў Варшаве цыркі правяралі 3 разы, а ў 2015 (да мая) толькі раз. Цягам гэтага перыяду знайшлі адзін хіб – недахоп сродку для дэзынфекцыі ў цырку «Арлекін».
Трэці аргумент супраць забаваў коштам жывёл далі эколагам у мінулым годзе навукоўцы з ПАН, публікуючы рашэнне супраць цыркаў.
У ім яны папярэджваюць, што «цыркавыя паказы пазбаўленыя адукацыйных каштоўнасцяў, а таксама патэнцыйна шкодныя для працэсу выхавання маладых людзей».
— Замест таго, каб вучыць дзяцей павазе да жывёл, паказваем, што малпа ў сукенцы ездзіць на ровары, а слон, калі яго прыстрашыць бізуном, стаіць на дзвюх нагах, — каментуе Вышыньскі.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Животные больше не будут страдать в цирках Голландии
Адкуль раптоўна мэрыя зацікавілася правамі жывёл? Хваля падобных рашэнняў пракацілася па Польшчы, а запачаткаваў яе прэзідэнт Слупска Роберт Бедронь. Апошняе выгнанне цыркаў абвясцілі Уроцлаў і Познань, раней Лодзь, Калабжэг, Бельска-Бяла.
— Нашая забарона не азначае выкараненне цыркаў. Ёсць жа такія, якія не выкарыстоўваюць у праграме жывёл. Іх па-ранейшаму мы рады бачыць, — кажа Яраслаў Ёжвяк.