18.08.2017 / 18:08

Нягледзячы на тое, што ад кожнага чацвёртага кляшча можна падхапіць барэліёз, медыкі адзначаюць зніжэнне на 17,4% падобных выпадкаў у параўнанні з мінудым годам. Аднак расслабляцца не варта! Спецыялісты раяць неадкладна піць антыбіётыкі пры ўкусах гэтых членістаногіх.

Сёлетняя лічба, звярнуўшыхся за дапамогай людзей з укусамі кляшчоў, на 24,4%  меншая ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года. Як адзначыла TUT.BY намесніца галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская, распаўсюджанасць кляшчоў у цэлым на 8% ніжэй, чым у мінулым годзе.

Аднак нягледзячы на тое, што колькасць выпадкаў кляшчавога энцэфаліта не прывысіла 30, удакладняе ОНТ, ды й выпадкаў заражэння барэліёзам зафіксавана меней, медыкі раяць неадкладна пасля ўкусу звярнуцца да доктара і пачаць прыём антыбіётыкаў. А вось ці варта здаваць кляшча на даследаванне, вырашаць павінны ўжо ўрач.

Пры гэтым, важна ісці да доктара і прымаць лекі ў кожным выпадку ўкуса. А вось праходзіць вакцынацыю ад кляшчавога энцэфаліта не абавязкова ўсім. На тэрыторыі Беларусі кляшчавы энцэфаліт звычайна сустракаецца ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. Але раяць зрабіць вакцынацыю тым, хто  працуюць у месцах з невялікай рызыкай развіцця гэтай віруснай інфекцыі, напрыклад, Белавежскай пушчы ці Бярэзінскім запаведніку.

 

Автор:
Фотограф:
tut.by
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость