19.01.2018 / 14:01

Да 22 студзеня можна падаць свае прапановы і заўвагі да праекта ўнясення змянаў у Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №687 «Палажэнне аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэтурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці».

У траўні мінулага года Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ўжо выносіла на грамадскае абмеркаванне змены ў праекта Пастановы №687. Са свайго боку прапановы па праекту рабілі эксперты грамадскага аб'яднання «Экадом», таварыства «Зялёная сетка» і ініцыятывы «Генплан для мінчан», якія падтрымала больш 10 арганізацый. Па гэтай жа тэме праводзіўся круглы стол. Аднак вясной праект так і не прайшоў узгадненне.

Паўторна Мінархітэктуры вынесла зменены праект на грамадскае абмеркаванне ў снежні 2017 года.

Бадай самым важным змяненнем, у адрозненні ад дзеючага Палажэння, будзе папярэдняе інфармаванне грамадзян пра будучую распрацоўку горадабудаўнічых праектаў. Такім чынам, будзе вызначаны тэрмін, у які кожны жадаючы зможа даслаць свае прапановы і пажаданні па развіцці дадзенай тэрыторыі да пачатку распрацоўкі праекта. Аднак пакуль не прадугледжанны дакладны механізм інфармаванне людзей пра прынятыя і ўнесеныя прапановы.

«Эфектыўным і адэкватным удзелам грамадскасці ў прыняцці рашэнняў бачыцца ўдзел на самым раннім этапе, яшчэ да пачатку распрацоўкі горадабудаўнічага праекта, калі адкрыты ўсе магчымасці для разгляду разнастайных варыянтаў. Унясенне змяненняў ва ўжо распрацаваны праект патрабуе дадатковых фінансавых выдаткаў і часу. Менавіта таму заказчык (выканаўца), як правіла, не зацікаўлены улічваць меркаванне грамадскасці і змяняць праект. Грамадзяне ў сваю чаргу не бачаць сэнсу абмяркоўваць горадабудаўнічыя праекты на стадыі, калі «ўсё ўжо вырашана». Увядзенне папярэдняга інфармавання пра распрацоўваемыя праекты дапаможа грамадскасці паўплываць на рашэнне, якія тычацца развіцця горада», — адзначае Таццяна Сініца, юрыст грамадскага аб'яднання «Экадом».

Па інфармацыі агенства «Мінск-Навіны» унітарнае прадпрыемства «Мінскграда» таксама лічыць важным унясенне такіх змяненаў.

Па словах дырэктара прадпрыемства Сяргея Акінчыца, канструктыўныя заўвагі магчыма будзе ўлічыць, што ў далейшым дапаможа знізіць рэзананс і правесці больш  гладка грамадскія абмеркаванні.

Свае прапановы і заўвагі можна даслаць да 22 студзеня (панядзелак) на электронную пошту mas@mas.by з тэмай ліста грамадскія абмеркаванні.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость