19.07.2016 / 14:07

Дакумент уводзіць сур’ёзныя абмежаванні на ўвоз, утрыманне і перамяшчэнні для шэрагу самых небяспечных відаў інвазійных для Еўропы інтрадуцэнтаў (чужародных відаў) раслін і жывёл. На нашым кантыненце цяпер вядома 12 000 відаў-інтрадуцэнтаў, сярод гэтай колькасці 1500 відаў ужо зарэкамендавалі сябе як сур’ёзныя шкоднікі.

Чорны спіс можа быць выкарыстаны для прыярытэзацыі відаў па неабходнасці дзеянняў, як гэтага патрабуе міжнародная палітыка па біялагічных інвазіях. Аднак Спіс можна спатрэбіцца не толькі для прыняцця важных і своечасовых рашэнняў, але і для выкарыстання як фармальнага індыкатара прагрэсу ў дасягненні пастаўленых мэтаў Канвенцыі па біялагічнай разнастайнасці.

Адна з іх кажа пра тое, што да 2020 году інвазійныя чужародныя віды павінны быць вызначаныя і прыярытэзаваныя, прыярытэтныя віды мусяць кантралявацца або быць вынішчаныя, прынятыя меры па недапушчэнню іх інтрадукцыі і стварэнню ўстойлівых папуляцый.

 

Абмежаванні і забароны для відаў з Чорнага спісу:

  • Забаронены завоз у краіны ЕС, вываз з ЕС, перамяшчэнне ў межах ЕС (за выключэннем транспарціроўкі для знішчэння) і ўсіх іншых шляхоў транспарціроўкі на тэрыторыі Еўрапейскага саюза (у тым ліку перамяшчэнне транзітам пад мытным наглядам).
  • Забаронена ўтрыманне, гадаванне, размнажэнне, вырошчванне і развядзенне, у тым ліку і на ізаляваных аб’ектах.
  • Забаронены выпуск у зварот, выкарыстанне ці абмен.
  • Забаронены выпуск у навакольнае асяроддзе.

На працягу наступных 18 месяцаў неабходна стварыць сістэму нагляду, у якой будуць назапашвацца дадзеныя аб распаўсюджанні і сустрэчах забароненых відаў, выяўленне шляхоў іх непераднамеранага распаўсюджвання і вызначэнне прыярытэтных для супрацьдзеяння відаў. Для такіх відаў на працягу трох наступных гадоў трэба будзе прыняць і распачаць рэалізоўваць планы дзеянняў.

Акрамя гэтага, кожная краіна абавязана правесці адпаведныя адукацыйныя і інфармацыйныя кампаніі пра расліны і жывёл з Чорнага спісу, каб папярэдзіць іх далейшае распаўсюджанне.

 

Расліны

  • Серабрысты бакхарыс Baccharis halimifolia
  • Каліфарнійская кабомба Cabomba caroliniana
  • Водны гіяцынт Eichhornia crassipes
  • Персідскі баршчэўнік Heracleum persicum
  • Баршчэўнік Сасноўскага Heracleum sosnowskyi
  • Шчыталіснік казяльцовы Hydrocotyle ranunculoides
  • Вялікі лагарасіфон Lagarosiphon major
  • Вялікакветкавая людвігія Ludwigia grandiflora
  • Ручаёвая людвігія Ludwigia peploides
  • Амерыканскі тулейнік Lysichiton americanus
  • Перысталістнік бразільскі Myriophyllum aquaticum
  • Parthenium hysterophorus
  • Прадзіраўлены рдэст Persicaria perfoliata (Polygonum perfoliatum)
  • Pueraria montana var. lobata (Pueraria lobata)

 

Бесхрыбетныя жывёлы:

  • Кітайскі краб Eriocheir sinensis
  • Луізіянскі рак Procambarus clarkii
  • Мармуровы рак Procambarus fallax f. virginalis
  • Сігнальны рак Pacifastacus leniusculus
  • Паласаты рак Orconectes limosus
  • Усходні амерыканскі рак Orconectes virilis
  • Жаўтаногі чорнаплечы шэршань Vespa velutina nigrithorax

 

Рыбы:

  • Ратан-галавешка Perccottus glenii
  • Амурскі чабачок Pseudorasbora parva

 

Амфібіі:

  • Жаба-бык Lithobates catesbeianus (Rana catesbeiana)

 

Рэптыліі:

  • Чырвонавухая чарапаха Trachemys scripta

 

Птушкі:

  • Усходняя варона Corvus splendens
  • Амерыканская саўка Oxyura jamaicensis
  • Свяшчэны ібіс Threskiornis aethiopicus

 

Жывёлы:

  • Вавёрка Палласа Callosciurus erythraeus
  • Шэрая вавёрка Sciurus carolinensis
  • Чорная вавёрка Sciurus niger
  • Сібірскі бурундук Tamias sibiricus
  • Амерыканская нутрыя Myocastor coypus
  • Кітайскі мунтджак Muntiacus reevesi
  • Малы мангуст Herpestes javanicus
  • Рыжая насуха Nasua nasua
  • Янот-паласкун Procyon lotor
Источник:
Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость