20.10.2015 / 15:10

Сезон нарыхтовак гародніны на зіму паступова заканчваецца. На рынках продаюць апошнія памідоры, перцы, агуркі. Паменела прадаўцоў і пакупнікоў. Як распавялі ў лабараторыі ветсанэкспертызы Цэнтральнага рынка Гродна, сёлета ў рэалізаванай прадукцыі на рынку не выявілі ніводнага перавышэння па колькасці радыёнуклеідаў.

Гародніна, садавіна, мяса і інш. прадукты харчавання, якія рэалізуюцца на рынку, мусяць прайсці экспертызу ў лабараторыі. Прадавец атрымлівае талон, дзе, напрыклад, для расліннай прадукцыі пазначаецца фактычнае ўтрыманне нітратаў, наяўнасць ці адсутнасць іх перавышэння, від гародніны і дадзеныя прадаўца. Інфармацыя пра выяўленыя перавышэнні па колькасці нітратаў перадаюцца ў адміністрацыю рынка і кантралёрам: гандляваць такой прадукцыяй на рынку вытворцу будзе забаронена.

Як распавялі ў лабараторыі Цэнтральнага рынку па вул. Антонава, увосень перавышэнняў па нітратах не фіксавалі:

- Некалькі такіх парушэнняў адзначалі ўвесну, калі вытворцы імкнуцца як мага раней прывезці на рынак раннюю гародніну, якая мае добрыя кошты. Зараз перавышэнняў не адзначалі. Па назіраннях, вытворцы ўжо менш сыплюць азотных угнаенняў, у тым ліку і таму, што ўсё ж такі гэта дарагавата. За ўвесь гэты сезон не было перавышэнняў і радыёнуклеідаў у мясе ці гародніне, - распавялі ў лабараторыі.

Агулам на рынку назіраецца менш і прадаўцоў, і пакупнікоў. Гандляры кажуць, што зараз многія набываюць гародніну і садавіну ў супермаркетах – часта гэта танней, а таксама прасцей. Хаця, па іх словах, хатнія памідоры, перцы, морква і буракі значна лепшыя па якасці – у іх менш “хіміі” і лепшы смак.

Ці можна пагадзіцца з тым, што якасць прадукцыі на рынку лепшая за тую, што прапануюць у супермакетах, мы спыталі старшыню праўлення экалагічнай установы “Агра-Эка-Культура” Лану Семенас:

- Што тычыцца розніцы ў якасці, то гэта цяжка ацаніць. З аднаго боку, прадукцыя і на рынку, і ў супермаркетах, і на восеньскіх кірмашах мусіць быць здадзеная на аналіз. Вытворцы на рынку мусяць здаваць на аналіз сваю прадукцыю раз на месяц. Але правяраецца толькі малая частка гэтай прадукцыі. У выніку, ці адпавядае якасць праверанай усёй астатняй гародніне і садавіне  – невядома. Таму чалавек мусіць выбіраць на сваю адказнасць. Я магу толькі параіць звяртацца непасрэдна да фермераў, якіх вы ведаеце і непасрэдна можаце бачыць умовы вырошчвання гародніны, або да прадаўцоў экалагічнай сертыфікаванай прадукцыі.

Импортным овощам и фруктам предпочитайте отечественные

Нярэдка здараецца, што людзі вырошчаюць градкі для сябе, а гародніну для продажу вырошчваюць на іншых градках. Адпаведна і якасць прадуктаў з розных градаў будзе адрознівацца. Таму выбіраючы гародніну і садавіну, варта распытаць прадаўца пра ўмовы вырошчвання, а таксама прыгледзецца да вонкавага выгляду. Як правіла, роўны, прыгожы знешне выгляд можа быць вынікам не адной апрацоўкі. Аднак прыгожы таварны выгляд можа быць характарыстыкай дадзенага гатунку - у прадаўца таксама можна спытаць ягоную назву.

“Гродзенская праўда” падрыхтавала некалькі парадаў, на што варта звярнуць увагу, набываючы бульбу:

- заўважыць фітафтору звонку амаль немагчыма, бо знешне клубні практычна здаровыя. Каб не набыць такую бульбу, трэба зноў жа папрасіць прадаўца разрэзаць некалькі клубняў

- вялікія бульбіны зручна чысціць, на гэтым ягоныя перавагі сканчаюцца. У сярэдніх і дробных бульбінах больш спажыўных рэчываў

- не варта набываць на захоўванне бульбу з тонкім шалупіннем, якое лушчыцца - гэта прыкмета недаспеласці. Такія клубні хутка псуюцца.

Агарод на падваконні: як атрымаць устойлівы ўраджай у хатніх умовах
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость