Офіс на сваіх рэсурсах

Лічыцца, што офіс шанхайскай фірмы Glumac з'яўляецца самым "зялёным" у свеце, т.я. не спажывае знешнюю электраэнергію, не выкарыстоўвае гарадскі вадаправод і не забруджвае навакольнае асяроддзе.

Каб зменшыць "вугляродны след" для будаўніцтва былі выкарыстаны мясцовыя матэрыялы, паведамляе сайт Recycle. У якасці цеплаізаляцыі былі выкарыстаны тонкія панэлі з вакуумам унурты, для забеспячэння офіса вадой выкарыстоўваецца сістэма збору дажджавых ападкаў, а на даху будынка ўсталяваны сонечныя панэлі.

Акрамя гэтага, у самім офісе дзейнічае сістэма кантролю забруджвання паветра, які ачышчаецца дзякуючы аранжарэі і сістэме фільтрацыі.

Адходы жыццядзейнасці таксама ўзяты пад асобы экалагічны кантроль, усе яны змяшчаюцца ў спецыяльны кантэйнер, награюцца і прэсуюцца.

Такім чынам памяшканне офіса цалкам адпавядае сертыфікацыі Living Building Challenge, якая характарызуе аб'ект ад размяшчэння і спажывання рэсурсаў да эмацыйнага фону і кошту.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 21.01.2015

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.