— Вы памятаеце, калі ў вас дзень нараджэння? А ў нашай Зямли? — пыталася ў дзяцей кіраўнік літаратурнай часткі тэатра Людміла Сіманёнак. І тут жа падказвала: — Наша планета нарадзілася так даўно, што пра гэта не ведае ніхто, нават навукоўцы. Але людзі дамовіліся штогод рабіць Зямлі падарунак: даваць ёй хоць на адну гадзінку адпачыць ад нас.
Усё вельмі проста і зразумела. І праз некалькі хвілін малыя ўжо дзяліліся сваімі планамі наконт правядзення гэтай гадзіны: адзін планаваў слухаць казкі, другі — наладзіць з бацькамі тэатр ценяў пры свячах, а нехта аб’явіў, што пойдзе спаць: будзе адпачываць разам з Зямлёй.
Вясёлая размова перамяжоўвалася тэматычным канцэртам, падрыхтаваным для юных тэатралаў вучнямі школы №33 горада Віцебска з музычна-харавым ухілам.
А на сцэне тэатра ў гэты дзень ігралі спектакль «Умка». Яшчэ ў час канцэрта ўвагу дзяцей звярнулі на тое, што самы вялікі сухапутны драпежнік — белы мядзведзь — церпіць вялікія бедствы. І вінаватая ў гэтым экалагічная сітуацыя на планеце. Сама ж лялечная пастаноўка стала кульмінацыяй акцыі «Гадзіна Зямлі». Жыхары Поўначы (артысты «Лялькі») пад гарлавыя спевы і рытмічны бой барабанаў расказалі маленькім гледачам гісторыю пра сяброўства хлопчыка і медзведзяняці.
«Сцеражыся чалавека, ён пахне дымам і можа садраць з цябе скуру», — папярэджвала Мядзведзіца.
«Белы мядзведзь — гэта страшны драпежнік», — перасцерагалі тата і мама маленькага Цімку. Але малыя, нягледзячы на дарослыя страшылкі, усё адно сталі сябрамі. Яны занадта розныя, і ніколі не змогуць разам гуляць, бегаць ці купацца, але цеплыня і пяшчота адзін да аднаго застануцца ў маленькіх сэрцах назаўжды. І Цімка, гледзячы на сузор’е Малой Мядзведзіцы, не раз прыгадае: гэта ён, мой сябра Умка. І ўжо ніколі не здолее зрабіць шкоду жывой прыродзе.
Пасля таго, як «Гадзіна Зямлі» ў «Ляльцы» скончылася, мы звярнуліся да гледачоў і работнікаў тэатра з двума пытаннямі: ці ведалі вы пра акцыю «Гадзіна Зямлі» раней, і як плануеце падтрымаць ініцыятыву ў гэтым годзе?
Людміла Сіманёнак, кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Беларускага тэатра «Лялька»:
— Сёння працавалася проста выдатна. Я лічу, што «Гадзіна Зямлі» — вельмі патрэбная акцыя. А так супала, што сёння ў рэпертуары якраз спектакль «Умка». Ён у вельмі прыгожай форме падымае праблему суіснавання чалавека і прыроды. Тут паказаны розныя бакі — і жорсткасць навакольнага свету, і немагчымасць у ім поўнай гармоніі. І тое, што ў кожный жывой душы — я лічу, не толькі чалавечай, але і ў душы дрэва, каменя, звера — усё адно жыве імкненне да гармоніі, да ўсеагульнага паразумення.
Я ніколі не ўдзельнічала ў «Гадзіне Зямлі», хаця і ведала пра яе. І думаю, калі б я жыла адна, то гэтага і не рабіла б. Але сёння мой чатырохгадовы сын, які быў на спектаклі, пра акцыю мне абавязкова нагадае. І мне давядзецца патушыць святло — хачу я таго ці не.
Серафім і яго хросная маці Таццяна, гледачы:
Серафім:
— Я раньше не знал, что у Земли есть день рождения, а здесь мне рассказали. Я узнал, что надо выключить свет, сделать Земле такой подарок. Я расскажу про это маме и папе, и мы тоже выключим все лампы.
Таццяна:
— Я, конечно, про «Час Земли» знала. И даже знала, что наш город уже в восьмой раз присоединяется к этой акции. Знала, что нужно на час выключать свет. И у меня, как у взрослого человека, возникал вопрос: что же мы будем делать в это время? И не столько без света как такового, а что мы будем делать без компьютера, без телефона. Мне стало даже интересно, смогу ли я прожить в этом режиме хотя бы час. Чем я буду заниматься? Если кто-то будет в это время дома — вести разговоры по душам. А если нет? Сидеть при свече и вспоминать прошлое? Но на самом деле, как сказали деткам, Земля должна от людей отдыхать. Это справедливо. Потому что мы очень сильно ей вредим. И если мы этот час посидим в тишине и без света, то это будет только здорово. Но, наверное, не просто.
Карына, вучаніца школы №33, удзельніца канцэрта:
— До того, как меня пригласили выступить, я уже знала про «Час Земли». Мне рассказывала мама. В прошлом году в «Час Земли» мы гуляли по городу. А сегодня обязательно будем выключать свет. Земле очень нужна наша помощь. И кроме того, что всё надо экономить, я думаю, важно не сорить, не загрязнять почву всякими отходами. Если мы где-то отдыхаем, мы всегда собираем свой мусор и уносим его, чтобы наша Земля оставалась чистой.
Анюта і мама Лена, гледачы:
— Мы знали про акцию «Час земли», читали о ней в интернете. И обязательно собираемся выключить свет. Уже придумали себе очень интересное занятие. Мы зажжем свечи и устроим театр теней.
Віктар Клімчук, мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра «Лялька»:
— Пра акцыю я нічога не ведаў. Я думаю, як і большасць нашых гледачоў. Таму мы сёння нясем яшчэ і асветніцкую місію. Калі дырэктар Цэнтра ўрбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора» Аксана Кузіна прапанавала нам прыняць удзел у гэтай акцыі, мы адразу згадзіліся і пачалі таксама прапаноўваць нешта сваё. Прадумалі праграму, каб тое, што рабілі ў час канцэрта дзеці, было прысвечана Зямлі. І мы лічым за гонар далучыцца да вялікай міжнароднай справы.
Асабіста мяне вельмі хвалюе забруджанасць зямлі, забруджанасць атмасферы. Мяне хвалюе змяньшэнне запасаў прэснай вады. Але гэтую акцыю я разумею шырэй. Гэта не проста дзень той Зямлі, якая родзіць, хаця і гэта важна. Гэта яднанне ўсіх народаў у імя захавання нашай планеты. І яно дае адчуванне, што ты — частка Зямнога шара, вялікага Сусвету.
Расказаць пра «Гадзіну Зямлі» самым маленькім віцяблянам было выдатнай ідэяй. У многім змяніўшы свядомасць дзяцей, яна істотна паўплывала і на іх бацькоў. А гэта значыць, яшчэ больш віцебскіх семьяў падарылі 19 сакавіка Зямлі цэлую гадзіну адпачынку.
Арганізатарам акцыі ў Беларускім тэатры «Лялька» выступіў Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора» пры падтрымцы Таварыства «Зялёная сетка».