Медиа об экологии, экодружественном образе жизни и правах человека на здоровую окружающую среду. Мы верим, что с этим правом люди рождаются, но на протяжении всей жизни нам приходится защищать его. Мы заботимся о том, чтобы дышать чистым воздухом, есть безопасные продукты, вести экодружественный образ жизни, протягивать руку помощи животным и растениям и, в конце концов, оставить безопасную и чистую планету своим потомкам".
Зелёная Сеть — товарищество экологических организаций и экоактивистов Беларуси. В ЗС входят эксперты, волонтеры и инициативные группы, а также активисты, объединенные общей целью — сделать Беларусь зеленой, демократической и процветающей страной.
Зелёная премия — премия для медиа-профессионалов и создателей контента в социальных сетях за качественное освещение экологических проблем и путей их решения.
Фотарэпартаж з «Гадзіны Зямлі» ў Мінску: як горад пагасіў агні, і запаліла «Касіяпея»
21.03.2016 / 17:03
19 сакавіка Беларусь у восьмы раз далучылася да «Гадзіны Зямлі». З кожным годам акцыя набывае ўсё больш шырокі размах у нашай краіне. І на гэты раз арганізатар, Таварыства «Зялёная сетка», пастаралася не адступаць ад традыцыі і зладзіла не толькі адключэнне дэкаратыўнай падсветкі на адміністрацыйных будынках Мінска, але і канцэрт культавага беларускага гурта «Касіяпея» на новай пляцоўцы «Корпус 8».
Пачынаючы з 19.00 да «Корпуса 8» пачынаюць цягнуцца шэрагі людзей, якія вырашылі правесці самую «цёмную» экалагічную акцыю разам з Таварыствам «Зялёная сетка» і «Касіяпеяй», якая на гэты раз стала спецыяльным госцем «Гадзіны Зямлі». Літаральна за паўгадзіны да адкрыцця дзвярэй канцэртнай пляцоўкі перад уваходам ўжо сабралася больш сотні чалавек, якія танчылі і спявалі песні гурта, каб сагрэцца на вячэрнім вясеннім марозе.
Канцэрт «Касіяпеі». Фота Ігара Чышчэні
Канцэрт «Касіяпеі». Фота Ігара Чышчэні
Канцэрт «Касіяпеі». Фота Ігара Чышчэні
Канцэрт «Касіяпеі». Фота Дзяніса Зелянко
Канцэрт «Касіяпеі». Фота Дзяніса Зелянко
Канцэрт «Касіяпеі». Фота Ігара Чышчэні
Канцэрт «Касіяпеі». Фота Дзяніса Зелянко
Канцэрт «Касіяпеі». Фота Ігара Чышчэні
Канцэрт «Касіяпеі». Фота Дзяніса Зелянко
Канцэрт «Касіяпеі». Фота Ігара Чышчэні
Канцэрт «Касіяпеі». Фота Дзяніса Зелянко
Канцэрт «Касіяпеі». Фота Ігара Чышчэні
Канцэрт «Касіяпеі». Фота Дзяніса Зелянко
Канцэрт «Касіяпеі». Фота Ігара Чышчэні
Канцэрт «Касіяпеі». Фота Дзяніса Зелянко
Канцэрт «Касіяпеі». Фота Ігара Чышчэні
Канцэрт «Касіяпеі». Фота Дзяніса Зелянко
Канцэрт «Касіяпеі». Фота Ігара Чышчэні
Канцэрт «Касіяпеі». Фота Дзяніса Зелянко
Глабальная акцыя «Гадзіна Зямлі» праводзіцца, каб прыцягнуць увагу да кліматычных змяненняў, і заклікае людзей ва ўсім свеце роўна на адну гадзіну адмовіцца ад спажывання «непатрэбнай» электраэнергіі. Так, з 20.30 да 21.30 па мясцоваму часу буйныя гарады пагружаюцца ў цемру, тым самым паказваючы сваю неабыякавасць да экалагічных праблем на планеце.
У Мінску ўжо не першы год адключаюць падсветку Нацыянальнай бібліятэкі, шэрагу будынкаў на плошчы Незалежнасці, праспектаў Пераможцаў і Незалежнасці, сталічных «Варотаў» і стэлы ля музея Вялікай Айчыннай вайны.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Фота Таццяны Зеньковіч
Стэла
Чырвоны касцёл
Нацыянальная акадэмія навук. Фота Паўла Савіцкага
Плошча Перамогі. Фота Ганны Валынец
Плошча Незалежнасці. Фота Аляксандра Мазуркевіча
Плошча Незалежнасці. Фота Аляксандра Мазуркевіча
Мірскі замак
Акрамя гэтага, ужо традыцыйнымі ўдзельнікамі акцыі сталі мінскія кафэ, якія на цэлую гадзіну выключаюць святло і ствараюць рамантычную атмасферу для сваіх наведвальнікаў, прапаноўваючы пасядзець ім у цішыні пры свячах.