21.05.2020 / 18:05

Беларусь стала першай краінай у свеце, дзе ў птушак з’явіліся персанальныя нумары тэлефонаў. Пазваніўшы па іх, можна “пагаманіць” з 10 відамі птушак і паслухаць іх спеў. 

Завесці птушкам “сімкі” мы змаглі дзякуючы кампаніі А1, а саму ідэю для нас распрацавала ініцыятыва “Крэатон”.

Першыя ўласныя нумары з’явіліся ў вялікага голубамалінаўкішчыгласалаўягілячорнага драздаберасцянкісіняй сініцыкрапіўнікашэрай кугакаўкі. Гэта самыя распаўсюджаныя ў Беларусі і самыя пазнавальныя птушкі, якіх можна пабачыць у парках, а часам і наўпрост з акна сваёй кватэры. Многія раней чулі гэтыя галасы, але не ўсе ведалі, каму яны належаць.

"У Беларусі налічваецца 332 віды птушак, 70 з іх уключаныя ў нацыянальную Чырвоную кнігу. Птушкам патрэбная ўвага, дапамога і абарона. Мы ўпэўненыя, што гэты сервіс будзе нагадваць пра каштоўнасць дзікай прыроды. Больш за тое, такія званкі будуць цікавыя і на ўроках біялогіі ў школах. Каб паказаць, як спяваюць птушкі, настаўнік зможа проста пазваніць ім", - кажа Наталля Саракавік, спецыялістка АПБ па акцыях і кампаніях.

Перад тым, як пачуць голас птушкі па тэлефоне, вас павітаюць «птушыныя сакратары». 

Імі выступілі акцёры Купалаўскага тэатра Раман Падаляка і Крысціна Дробыш.

 “Праект “Выйдзі на сувязь з прыродай” працягвае актыўнасці А1 у сферы экалогіі. Мы лічым вельмі важнымі экасвядомасць і беражлівае стаўленне да прыроды. А званкі птушкам даносяць гэты мэсэдж да беларусаў усіх узростаў у цікавай і захапляльнай форме. Таму мы з радасцю адгукнуліся на прапанову АПБ«, — расказвае кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый А1 Мікалай Брэдзелеў.

Праект “Выйдзі на сувязь з прыродай” з’явіўся дзякуючы ініцыятыве Крэатон. Яна аб’ядноўвае крэатараў, дызайнераў, менеджараў і стратэгаў, каб дапамагчы сацыяльным ініцыятывам заявіць пра сябе ў грамадстве. АПБ была кліентам чацвёртага Крэатона, на якім каманда крэатыўнага лідара Алега Давыдчыка прапанавала навучыць беларусаў адрозніваць птушак па іх галасах.

Мы вельмі доўга перабіралі розныя ідэі камандай з шасці чалавек, — расказаў Алег. — Мы зачапіліся за тое, што ўсе птушкі гучаць па-рознаму, і пачалі думаць, як у цікавай форме пазнаёміць з гэтым людзей.”

Як кажа шчыгел? Як спявае малінаўка? Каб пачуць адказ, цяпер дастаткова патэлефанаваць па адным з нумароў:

  • +375445006611 Чорны дрозд
  • +375445006612 Усходні салавей
  • +375445006613 Вялікі голуб
  • +375445006614 Гіль
  • +375445006615 Сіняя сініца
  • +375445006616 Чорнагаловы шчыгел
  • +375445006617 Малінаўка
  • +375445006618 Берасцянка
  • +375445006619 Крапіўнік
  • +375445006610 Шэрая кугакаўка

Заставайся на сувязі з дзікай прыродай!

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость