Галоўнай задачай было даведацца ці ведаюць яны пра існаванне такой акцыі і ці будуць прымаць у ёй удзел. На здзіўленне большасць удзельнікаў апытанкі былі ў курсе правядзення Дня без аўтамабіля і нават не супраць пакінуць сваё аўто дома, праўда некаторыя з пэўнымі «але».
Ігар, індывідуальны прадпрымальнік: «Нягледзячы на тое, што мая работа звязана з аўтамабілямі, прыняць удзел у акцыі можна».
Валерыя, прадавец: «Так, я чула пра гэту акцыі і чаму б да яе не далучыцца».
Юрый, сантэхнік: «Пра акцыю я чуў, але тое, што яна праходзіць у Беларусі – не. Увогуле, каб людзі сталі адмаўляцца ад выкарыстання ўласных аўтамабіляў кожны дзень, неабходна наладжаная сістэма грамадскага транспарту, я ўпэўнены ў гэтым».
Віктар і Вадзім, кінасветавікі: «Пра акцыю чулі, а вось прыняць у ёй удзел спрэчна, калі, напрыклад, работа будзе ў гэты дзень».
«У любы дзень для мяне прычынай адмовіцца ад свайго аўто будзе толькі, калі вечарам добра выпіў. Тады дакладана пакіну дома», – дадаў Віктар.
Сяргей, сантэхнік: «Я магчыма штосьці і чуў пра Дзень без аўтамабіля, магчыма нават і ўдзел змагу прыняць. У цэлым, аўтамабіль свой пакінуць дома мяне прымусіць, калі работа будзе блізка».
Таксама кіроўцы прызнаваліся, што адмовіцца ад аўтамабіля хаця б на адзін дзень іх можа жаданне весці здаровы лад жыцця ці калі яны будуць упэўнены, што адна жывая істота застанецца цэлай і непашкоджанай. А для аднаго з удзельніка апытання ўсё вырашылася б проста электрамабілем, што з'яўляецца для яго ўжо не марай, а мэтай!
Дарэчы, сетка АЗС «А-100» актыўна далучаецца да Сусветнага дня без аўтамабіля, што нядзіўна з улікам іх падтрымкі экалагічных ініцыятыў і развіцця «чыстага» аўтатранспарту. Так, Надзея Матвеёнак, член назіральнага савету групы кампаній «А-100», сёння, 22 верасня, будзе выкарыстоўваць для ўсіх сваіх паездак выключна электрамабіль.
Далучайся і ты! Пакінь аўтамабіль дома!