22.11.2015 / 11:11

20-21 лістапада 2015 года ў Кіеве праходзіла сёмая штогадовая сустрэча Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства. У ёй прымала актыўны ўдзел дэлегацыя з Беларусі. Два прадстаўнікі нашай краіны — Улад Вялічка і Настасся Бекіш — увайшлі ў новы склад Кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства.

Па выніках галасавання ў трэцяй рабочай групе Форума («Навакольнае асяроддзе, змены клімату і энергетычная бяспека») на каардынатарскую пазіцыю трапіла прадстаўніца Беларусі — Настасся Бекіш ад Экалагічнага таварыства «Зялёная сетка». Нацыянальным каардынатарам па Беларусі ўдзельнікамі беларускай дэлегацыі быў абраны генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» Улад Вялічка.

Новы скалад Кіруючага камітэта ФГС УП: Улад Вялічка — другі справа, Настасся Бекіш — другая злева

Як нагадвае Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі, Улад Вялічка ў 2009-2011 гадах двойчы абіраўся беларускім нацыянальным каардынатарам Форума і ў 2010-2011 гадах быў адначасова сустаршынёй Кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Мінулыя два гады нацыянальным каардынатарам Форума па Беларусі з’яўляўся дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў, які ў апошні год таксама ўзначальваў Кіруючы камітэт ФГС УП.

Автор:
Фотограф:
Facebook.com
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость