З 23 снежня праект "Добры ровар" аб'явіў пра пачатак акцыі па зборы ровараў і роварных дэталяў для папаўнення парку бясплатнага грамадскага пракату. Сістэма пракату будзе створана на некамерцыйнай аснове, якая дазволіць арэндаваць ровары на адной са спецыяльных парковак, а вярнуць на іншую, больш выгадную для чалавека з улікам яго месцазнаходжання, усталяваную ў гэтым жа горадзе.
Падобныя праграмы паспяхова рэалізуюцца ў многіх еўрапейскіх і паўночнаамерыканскіх гарадах, даючы альтэрнатыву для турыстаў і мясцовых жыхароў у пытанні выкарыстання грамадскага транспарту ці ўласных аўто.
Мінскія ініцыятары праекту разлічваюць, што пракат будзе працаваць у перыяд з 1 мая па 1 кастрычніка на базе гарадскіх роварных парковак у цэнтральнай частцы горада, на якіх размесцяць ля 25 ровараў на кодавых замках.
"Мы хочам дапамагчы ў вырашэнні транспартных і экалагічных праблем горада Мінска. Зрабіць свой унесак у развіццё гарадской роварнай інфраструктуры. Падарыць дзецям і дарослым незабыўныя моманты шчасця і весялосці на бясплатных роварах", - кажуць ініцыятары "Добрага ровару".
Кожны жадаючы можа далучыцца і аказаць дапамогу ў рэалізацыі праекту, ахвяраваўшы ровары, роварныя дэталі, аксэсуары ці грашовыя сродкі, а таксама аказаўшы дапамогу ў праграмаванні, адміністрыраванні ці дызайне. Далучайцеся!
З арганізатарамі можна звязацца па тэлефонах ці праз пошту: +375 29 6924880, go.mad.guys@gmail.com (Ігар Іваноў), +375 29 5002169, +375 44 7373495, kirill.kudravets@bike.org.by (Кірыл Кудравец).
Пра сам праект "Добры ровар" даведацца больш можна ў сацыяльных сетках Facebook, Вконтакте.
Па інфармацыі праекту "Добры ровар"