Аварыя на Чарнобыльскай АЭС вачыма рэжысёраў

Пра Чарнобыльскую катастрофу знята шмат дакументальных стужак. У адных з іх гаворка ідзе пра само трагічнае здарэнне на АЭС, у другіх — пра людзей, чые лёсы ў адно імгненне змяніла аварыя, у трэціх — пра гераічны ўчынак ліквідатараў, успаміны сведкаў тых страшных падзей, а ёсць кіно пра сучаснасць Зоны. 

«Чарнобыль: учора — сёння»

Кароткая, амаль 8-хвілінная замалёўка — нарэзка пра трагедыю, якая пачынаецца з кадраў спакойнага жыцця яшчэ маладога горада Прыпяць, плаўна пераходзіць да дня катастрофы, адчайную барацьбу людзей з небачным і тым не менш страшным ворагам — «мірным» атамам. І сучасныя кадры спусцелага і безлюднага гарадка Прыпяць.

«Чарнобыль — за секунду да катастрофы»

Фільм канала «National Geographic» — адзін з многіх, дзе паступова, крок за крокам разбіраюцца падзеі той страшнай ночы, каментары сведкаў, а таксама магчымыя прычыны трагедыі: чым была ў свой час Чарнобыльская АЭС для Савецкага Саюзу.

«Бітва за Чарнобыль»

Дакументальны фільм канала «Discovery» — гісторыя, адноўленая па архіўным запісам, фотаздымкам і каментарам сведкаў і спецыялістаў, у якой расказваецца пра нечалавечыя ўмовы, што былі пастаўленыя перад ліквідатарамі і «біяробатамі» — людзьмі, што працавалі па ліквідацыі наступстваў аварыі на станцыі.

«Чарнобыль. 3828»

Фільм-успамін аднаго з ліквідатараў. Што ж за лічба «3828»? А гэта тая колькасць людзей, якія ў 1986 годзе змагаліся з наступствамі выбуху на Чарнобыльскай станцыі, хто ахвяраваў сваё жыццё за «светлае» будучае краіны, хто лічыў сваім абавязкам зрабіць усё магчымае і немагчымае на той час.

«Чарнобыль. Ліквідатары»

Караткаметражны фільм, менш за 5 хвілін, у які змясціўся аповед пра гераічны ўчынак людзей, што працавалі пасля аварыі на ЧАЭС. Яны зрабілі тое, што нават тэхніцы і сучасным, на той час, робатам зрабіць было не пад сілу.

«Жывёлы ў Чарнобыле»

Фільм канала «Animal Planet», у які ўвайшлі 6 кароткіх частак пра жывёл, што жывуць у зоне адчужэння без чалавека на працягу больш чым 20 гадоў.

«Дзверы»

Фільм ірландскай рэжысэркі Хуаніты Ўілсан «Дзверы» намінаваўся на атрыманне прэміі «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы кароткамэтражны мастацкі фільм». У аснову сюжэту пакладзены «Маналог пра цэлае жыццё, напісаны на дзвярах» — гісторыя з кнігі «Чарнобыльская малітва» Святланы Алексіевіч. «Фільм Хуаніты Ўілсан прадстаўляе свет, дзе дзверы трактуюцца як унівэрсальны сымбаль жыцця, смерці і ўваходу ў наступнае жыццё», — адзначае інтэрнэт-рэсурс «The Irish Film & Television Network». Фільм здымаўся ў Прыпяці, за некалькі кіламэтраў ад чарнобыльскага рэактара.

«Верыць толькі ветру»

У фільме Віктара Корзуна галоўная гераіня — дазымэтрыстка прылеглай да зоны адсялення вёскі Настасся Пятроўна, ліквідатар. Аўтары фільм наўмысна не называюць прозвішча жанчыны, вёску і раён, дзе адбываліся здымкі.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 26.04.2015

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.