Лукашэнка загадаў аднавіць лесапалосы

Раней па ягоным даручэнні іх высякалі для павелічэння плошчы палеткаў.

27.04.2015 Аўтар: Беларускі зялёны партал Фота: news.mail.ru

Лясная галіна — гэта другі важны напрамак для Беларусі пасля сельскай гаспадаркі. Аб гэтым заявіў 26 красавіка прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Козырскага лясніцтва Лагойскага лясгаса. Туды ён заехаў падчас рабочай паездкі па Мінскай вобласці, са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы паведамляем БелаПАН

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць наяўнасці такога ляснога рэсурсу ў Беларусі.

«Сельская гаспадарка і лясныя ўгоддзі — гэта наш вялікі рэсурс, які мы павінны выкарыстоўваць. Фінляндыя на гэтым сваю эканоміку пабудавала», — адзначыў Лукашэнка.

Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць высаджвання лесапалосы ўздоўж аўтадарог, як гэта рабілася раней.

«На ўсе высокія адхоны трэба пасадзіць сасну, і няхай яна расце ўздоўж дарогі. Гэта ўсё роўна эканомія. Не трэба глядзець за гэтай паласой. А так бур'ян расце — два разы на год хочаш — не хочаш яго трэба касіць», — канстатаваў ён.

Лукашэнка нагадаў, што раней такія лесапалосы высаджваліся ўздоўж аўтадарог, але потым некаторыя з іх высякаліся.



Падзяліцца: 27.04.2015

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.