27.04.2015 / 10:04

Подведены итоги конкурса, приуроченного к Международному дню Матери-Земли. Победители определены в трёх номинациях.

Получив несколько десятков писем от читателей со всей страны, редакция Беларусского зелёного портала оказалась в сложной ситуации выбора. Деревья и их истории, присланные на конкурс, были настолько интересными, что выбрать всего трёх победителей, как планировалось изначально, не представлялось возможным. Некоторые участники поразили нас мощью и красотой своих деревьев, другие просто до глубины души растрогали душевными историями. Чтобы отметить их, мы распределили лучших из лучших по следующим номинациям: «Семейные деревья», «Легендарные деревья», «Деревья-старожилы».

Представляем вам победителей, фотографии их деревьев и истории.

 

Номинация «Семейные деревья»:

  • Екатерина Сосна, г.п. Шарковщина Витебской области:

Екатерина прислана нам историю, по характеру изложения похожую на эссе:

«Бярозкі — вечны напамін

Нарадзілася і прайшлі гады майго дзяцінства і юнацтва далекавата ад горада. Жылі мы на хутары Паянчы, землі якога былі раскінутыя ўздоўж рэчкі Янкі. Крыху воддаль ад хутара ў адзін і другі бок стаялі будынкі вёсак Старыя і Новыя Паянычы. Сям’я наша была вялікая — пяцёра дзяцей і бацька з маці. Памятаецца з дзяцінства, што тата вельмі любіў розныя расліны і дрэвы. Адкуль толькі можна было прыносіў вясною дадому якія-небудзь саджанцы: дзяліліся імі сябры, а то і выкопваў на закінутых хутарах. Такім чынам, у нас раслі розныя, нават экзатычныя, дрэвы і кусты. У тыя далёкія 1970-1980 гады каля нашага дома летам буялі белыя і чырвоныя ружы, якіх не ў кожнага можна было заўважыць, расло некалькі гатункаў бэзу. А яблыні тата сам вырошчваў з семкаў, затым прышчэпваў дзічкі рознымі каштоўнымі гатункамі.

Няўмольна бягуць гады, якія пакідаюць на зямлі свой пэўны след. Паступова мы сталелі, як звычайна бывае, збіраліся пакідаць бацькоўскі дом. Аднойчы вясной сабраўся тата ў лес, які непадалёку быў ад сялібы.

— Пайду ў лес, магчыма, выкапаю якія-небудзь дрэўцы, — паведаміў ён і, ускінуўшы лапату на плечы, адправіўся ў лясны гушчар.

Праз пэўны час прыходзіць адтуль з двумя роўненькімі, прыгожымі бярозкамі.

— Пасадзім іх насупраць вокнаў каля самай хаты, — прапанаваў тата.— Я ж выбіраў, каб былі адна ў адну.

— А чаму толькі дзве? — пацікавілася я, старэйшая з дзяцей. 

— А таму, дарагая дачушка, што гэтыя бярозкі будуць увасабляць нас з маці. Як нас не стане на гэтай зямлі, прыйдзіце, пакланіцеся бярозкам, а мы ў нябёсах адчуем вашу любоў і цяпло…

Мінула шмат гадоў. Мы, дзеці, пайшлі сваімі дарогамі па жыцці. У кожнага свая сям’я. Тата і маці адыйшлі ў свет іншы. Паступова пусцеў і разбураўся бацькоўскі куточак. Цяпер амаль што роўная пляцоўка, і груды цэглы нагадваюць, што некалі там цеплілася жыццё. А дзве бярозкі растуць роўненькія, як адна, нават прытуліліся адна да адной (бацькі вельмі дружна жылі) і запрашаюць вясною за жыватворным сокам. А летам кожны год надараецца дзень, калі мы, дзеці, бы тыя птушкі з выраю, збіраемся сем’ямі ў бацькоўскім гняздзе, на лужочку, каб адпачыць у цянёчку бярозак, прыгадаць мінулае, дзяцінства. Лічым, што разам з намі нашы тата і мама ў гэтых дзвюх стройных бярозках, і мы з імі маладыя. Там жа ў мяне нараджаюцца і вершаваныя радкі:

«Для мяне што такое Радзіма? Той парог, што я ў свет адхадзіла. І бярозкі — дзве роўныя ў строі, Каля хаты, дзе сэрца ў спакоі…»

 

  • Надежда Хованская, Лепельский район Витебской области:

У Надежды также нашлось много тёплых слов в адрес её деревьев и связанной с ними памятью предков:

«Мае бярозкі

Стаіць бярозка ля акна. А ў мяне не бярозка, а бярозкі. Іх дзве. Блізняткі. І таўшчынёю, і вышынёю, і прыгажосцю — блізняткі. І не ля акна яны стаяць, а насупраць майго дома на супрацьлеглым баку вуліцы. Самае цікавае, напэўна, тое, што стаяць мае бярозкі… на краю дарогі. Так, так, не здзіўляйцеся, сапраўды на краю дарогі. Ці ж думаў тады, у 1944 годзе, мой папа, што вуліца будзе такая шырокая. У той час па ёй маглі ездзіць толькі коні. А для машын быў «бальшак», ці брукаванка. Так называлі ў той час дарогу Камень — Ула, што праходзіла за вёскай.

Нямнога засталося дамоў у вёсцы за час вайны. Не, не спальвалі немцы яе. Проста мае Варашкі знаходзіліся на краю Полацка-Лепельскай партызанскай зоны. І таму ў час вайны вёска, што называецца, пераходзіла то да немцаў, то да партызан. 

Забудова вёсак Віцебшчыны ў 20–30-я гады мінулага стагоддзя шчыльная. Ад хаты да хаты рукой падаць. І калі ў час ваенных дзеянняў загаралася адна пабудова, то агонь хутка з’ядаў і суседнія. Такім чынам у 1941–1944 гадах згарэла амаль уся вёска. Засталіся толькі хаты на абодвух яе ўскраінах. А яшчэ была вуліца, якую ўсе як быццам за вёску і не лічылі. Гэта быў Пасёлак. Усяго 5 дамоў на працягу кіламетра. Якраз пасярэдзіне — дом маёй бабулі Рыпіны. Вось гэты дом на Пасёлку і прытуліў 5 сямей пагарэльцаў. Уяўляеце, як весела было дзецям, калі іх у доме было 16!

Як толькі воіны Савецкай Арміі ў чэрвені 1944 года пагналі немцаў на Захад, мой тата, Аляксей Рыгоравіч Хаванскі, з родным братам Леанідам, старэйшым на 2 гады, у гонар Перамогі рашылі пасадзіць дрэва. Дрэва Перамогі! Якое яно будзе? Пра гэта спрачаліся нядоўга. Няхай будзе бярозка. Вунь іх колькі, маладзенькіх, пусцілася расці за час вайны на няпаханых палях ля Падаляцкага бярэзніка!

За бярозкай пайшлі ўсе 16 дзяцей. Дапамагалі братам выбіраць самую прыгожую. І, як часам бывае, заспрачаліся браты. Нават маленькая спрэчка-бойка не вырашыла, чыя ж бярозка будзе стаяць і цешыць усіх ля дома ў вёсцы.

Прынеслі браты адразу дзве бярозкі. «Ну, што ж, садзіце іх разам. Хай яны будуць, як сястрычкі, напамінам вам, што вы, браты, не павінны сварыцца больш ніколі ў жыцці», — падказала Лёшу і Лёню іх мама, мая бабуля Рыпіна. Сказала і пайшла. А браты зразумелі словы мамы па-свойму.

Як жа вечарам здзівілася жанчына, калі ўбачыла, што з адной ямкі растуць дзве бярозкі!

«Якое ж вы жыццё дрэвам далі? Заўсёды трэба будзе змагацца ім за сонца галінамі і за ваду карэннем! — дакарала яна дзяцей. — Куды ж глядзелі вы, большыя, калі абы-што рабілі малыя?»

Засмуціліся браты, але перасаджваць дрэўцы не сталі. Толькі больш старанна палівалі, аберагалі. І дрэўцы пацягнулі ўверх. Напэўна, было і ёсць паміж імі тое спаборніцтва, пра якое некалі гаварыла бабуля. Толькі пераможцы няма.

Колькі памятаў тата, колькі памятаю я — дрэвы аднолькавыя. Вось ужо 71 год растуць мае бярозкі. Для дрэва гэта вельмі сталы і паважаны ўзрост. Многае змянілася за гэты час. Выраслі Лёша і Лёня. Пабудавалі новы дом непадалёку ад старога. У новым доме жыла сям’я Лёшы. Выраслі тут яго дзеці — я і мая сястра. Выраслі і мае сыны ў гэтым новым доме.

Колькі памятаю, заўсёды і сем’ямі, і паасобку мы фатаграфаваліся з нашымі бярозкамі. І мае сыны ведаюць гісторыю нашых дрэў — дрэў Перамогі. Нават мой сын Сяргей, натура паэтычная, зрабіў вывад, што нашы дрэўцы — гэта дзве Перамогі: 1944 і 1945 гадоў. Яны раўназначныя для нас, беларусаў, таму і дрэвы аднолькавыя.

Адышлі ў другі свет і бабуля, і браты Лёша і Лёня, і мама, і мой паэтычна ўзнёслы Сярожа… Мой другі сын Вадзім вучыцца ў Мінску. А ў доме — я адна.

Я часта прытуляюся да маіх бярозак. Здаецца, яны столькі пабачылі ў сваім жыцці! Колькі ж лёсаў і людзей жыло побач! І мае бярозкі даюць мне сілы жыць, чакаць дадому сына. А яшчэ, мне здаецца, што з галінак глядзяць на мяне вочкі тых, хто зараз не побач, а ў іншым свеце…

Калі рабілі шырэйшай дарогу і хацелі зрэзаць бярозкі — адстаяла іх жыццё. Калі насупраць бярозак паставілі электрыкі слуп, і па дарозе не можа праехаць вялікая сельскагаспадарчая тэхніка — зрабіла аб’езд па агародзе. Калі надыходзіць бура — прашу дапамогі, заступніцтва ў вышэйшых нябесных сіл… 

Няхай жывуць мае бярозкі — памяць пра Перамогу, памяць пра тату, памяць пра майго Сярожу».

 

Номинация «Деревья-старожилы»:

  • Андрей Шимчук, деревня Круча Круглянского района Могилевской области:

«Этот дуб-патриарх (ему около 600 лет) находится в Беловежской пуще. Мы с моим племянником часто посещаем это место. Там нетронутая топором Пуща. Там заметно, какие мы маленькие и ничтожные перед Природой: почти муравьи, но хотим казаться такими большими...» написал в описании к фотографии автор.

 

  • Александр Дунчик, Александр Потапович, Алексей Потапович, Каролина Ленковец, Полина Муха, ученики ГУО «Круговичская средняя школа»:

«А вось і ён — наш знакаміты Круговіцкі Дуб! Яму пяцьсот з лішнім гадоў! Пэўна пра такі дуб пісаў Якуб Колас:

«Сілачом стаіць Дуб разложысты, I здалёк відаць Пышны верх яго. Ў глыб зямлі ўвайшлі Карані яго. Крэпка дуб стаіць, Не варушыцца!»

«Дуб-волат — гонар нашай вёскі. Палюбуйцеся і вы на нашага прыгажуна. Амаль кожны дзень прыходзяць і прыязджаюць да нашага дуба госці, каб абняць яго, набрацца сілы і энергіі, бо, па павер’ях нашых продкаў, дуб валодае душой і можа падарыць чалавеку здароўе, толькі трэба прыйсці і абняць яго, пастаяць так хвілін пяць, заплюшчыўшы вочы… І — о, цуд! — адкуль бяруцца сілы! Не верыце? Паспрабуйце самі! Прыязджайце, кругаўцы заўсёды рады гасцям: Брэсцкая вобласць, Ганцавіцкі раён, вёска Вялікія Круговічы», приглашают всех к себе ученики Круговичской средней школы.

 

Номинация «Легендарные деревья»:

  • Даниил Пресняков, ученик 6 «А» класса средней школы №3 г. Вилейки:

«Дрэвы адыгрываюць важную ролю ў жыцці чалавека. Часам нават містычную. Я хацеў бы расказаць пра дрэвы, якія ўбачыў у парку Перамогі ў вёсцы Заброддзе Вілейскага раёна. Гэтую гісторыю мне распавёў Барыс Барысавіч Цітовіч. Восенню 1984 года ў Заброддзе наведаліся пісьменнікі Васіль Быкаў і Алесь Адамовіч, мастак і акадэмік Георгій Паплаўскі. Па прыездзе яны вырашылі ў гонар 40-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў заснаваць парк Перамогі. Кожны з іх пасадзіў маленькі дубок.

Ішлі гады, дрэвы раслі, налівалася густая крона. Але ў канцы 1990-х гадоў дуб, пасаджаны Васілём Быкавым, пачаў хварэць. Ніжняя частка дрэва змярцвела, а верхняя заставалася жывой. Па ствале пралегла глыбокая расколіна. Неабходна было ратаваць дрэва. Сухія галінкі прыйшлося зрэзаць, ствол доўга лячылі, каб дуб не загінуў. І толькі праз некалькі гадоў дрэва пачало ажываць...

Дазнаўшыся пра гісторыю пасаджанага ім дуба, я зацікавіўся лёсам пісьменніка і даведаўся, што ў сярэдзіне 1990-х гадоў Васіль Быкаў эмігрыраваў за мяжу. Пражыўшы доўгія гады далёка ад Радзімы, перад самай смерцю вярнуўся дадому.

Пасаджаны Алесем Адамовічам дубок у 1994 годзе за адну ноч зрэзалі бабры. Гэта таксама здарылася за месяц да смерці пісьменніка.

Вось так жыццё дрэў цесна пераплялося з лёсамі Васіля Быкава і Алеся Адамовіча»,  прислал такое интересное наблюдение Даниил.

 

  • Алла Короленко (к сожалению, не указавшая откуда):

«Эту можжевеловую рощу случайно нашли в Петриковском районе Гомельской области на горе Лысой между деревнями Хустное и Слободка недалеко от реки Птичь. Очень красивое место и, возможно, единственное такое в Гомельской области. Хочу попасть туда летом», — написала нам Алла.

 

«Этот дуб находится в Столинском районе Брестской области в парке «Маньковичи». Парк был заложен Марией де Кастелян (мать Станислава Радзивилла) в 1855 году», — сопроводила парой строчек другую фотографию она.

 

«Липа в Смольне Столбцовского района посажена во время первой встречи Якуба Коласа и Янки Купалы. Мы приплыли по Неману и посетили это место», — так подписала она следующее фото.

 

«К сожалению, уже нет дуба-патриарха в н.п. Опса Браславского района…» — звучит надпись ещё одного снимка, присланного Аллой на конкурс.

 

  • Диана Касевич и Елизавета Филиппёнок, воспитанники школьного экологического клуба, Шарковщинский район Витебской области: 

«Мы жывем у прыгожым кутку Беларускага Паазер’я — вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Неабыякава ставімся да прыроды, яе вывучэння, захавання біяразнастайнасці, пошука мясцовых экалагічных праблем. Навокал нашай вёскі ёсць дрэвы-доўгажыхары з цікавай гісторыяй. Некаторыя фатаздымкі дасылаем на конкурс», прислали письмо в редакцию портала девочки.

1. Таполя серабрыстая — самае старое і самае вялікае дрэва (акружнасць ствала на вышыні аднаго метра — каля 600 см). Яго пасадзіў Ігнат Шырын, былы мясцовы пан, купіўшы маёнтак Германавічы ў 1782 годзе. Тым самым Шырын адзначыў для мясцовых жыхароў месца для пахавання. (Па звестках мясцовай краязнаўцы Ады Эльеўны Райчонак).

 

2. Дуб чарэшчаты расце каля жылога дому і гаспадарчых пабудоў, калісьці тут быў целы рад дубоў, але зараз захавалася ў добрым стане толькі адно дрэва. Побач расце пашкоджаны дуб. Дрэвы пасадзіў былы гаспадар Іван Халява ў канцы XIX стагоддзя. Зараз тут пражывае яго праўнучка, якая і паведаміла пра лёс дрэва. Акружнасць дуба — 430 см.

«Какую память оставляем мы,  Какие семена бросаем в землю? Над нами дух столетий словно дым Я чувствами язык земли приемлю.

Мой дед Иван! Я поклонюсь сто раз С потомками у родового дуба, Что посадил ты, думая о нас Средь смуты, воин, неверия и блуда.

Дуб, упираясь кроной в небеса, Корнями держит душу поколений. Ты в нас живёшь, как двести лет назад Перешагну в небытие забвений.

Мы новый день начнём с тобой с нуля, Голубоглазые твои потомки. Благословенна будь, земля моя, Цветущим садом во вселенной звонкой».

Аўтар верша Т.Н. Еўдакова, унучка Івана Халявы, які пасадзіў дуб.

 

3. Клён. Адной з адметнасцяў вёскі Германавічы з’яўляецца палацава-паркавы ансамбль. Добра захаваліся панскі палац і рэшткі былога парку. Закладзены парк у 1787 годзе панам Шырынам на правым беразе ракі Дзісны. Парк валодаў шэрагам адметнасцей. Уязная ліпава-кляновая алея шырынёй 14 метраў была размешчаная перпендыкулярна асноўнай восі (з матэрыялаў музея). Дык вось захаваліся рэшткі гэтай алеі. Мы сфатаграфаваліся ля клёну.

 

4. Сасна кедравая. Непадалёку ад вескі Германавічы размяшчалася яшчэ адна панская сядзіба з паркам, які заклаў на беразе ракі Дзісна ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя Штэрн Рэенгольд. Адметнасцю парку з’яўляліся расліны-экзоты (сасна кедравая сібірская, чаромха віргінская, бэз венгерскі, лістоўніца еўрапейская і інш.) Мы сфатаграфаваліся з сасной кедравай.

 

5. Таполя серабрыстая. На схіле парка захалаліся старыя таполі. Яны вялікіх памераў ў абхваце і з прыгожай карой.

 

6. Ліпа. У парку акрамя таполяў ёсць магутныя ліпы.

 

Ну вот, победители объявлены и получат от нас ценные призы! Мы свяжемся с вами, чтобы рассказать, где и как их можно забрать. Фотографии же деревьев остальных участников конкурса можно посмотреть в нашей фотогалерее.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость