27.11.2017 / 11:11

Каштоўныя падарункі і экасумкі з руплівымі янотамі ўручылі арганізатары пераможцам і ўдзельнікам конкурсу пра раздзельны збор смецця за мяжой.

Дзяржаўная ўстанова ''Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў'' з'яўляецца каардынатарам у галіне збору другасных рэсурсаў. Адна з мэт арганізацыі – павелічэнне аб'ёмаў збору другаснай сыравіны, змяншэнне адходаў, што патрапляюць на палігоны. Вядома, што найбольшая колькасць такога кшталту ''каштоўнага'' смецця ўтвараецца ў насельніцтва. Аднак, па словах спецыялістаў, гэта і найскладанейшы пласт, бо без падтрымкі і ўдзелу людзей вымаць яго практычна немагчыма.

Як зазначае Наталля Грынцэвіч, дырэктарка дзяржаўнай установы і каардынатарка руху ''Мэта99'', нават пры належнай інфраструктуры без гатоўнасці людзей на справе атрымаецца ўкладанне фінансавых сродкаў з практычна нулявым вынікам.

З гэтай нагоды аператар запусціў рух ''Мэта99'' для таго, каб прыцягнуць актыўных і неабыякавых людзей да пытанняў сартыроўкі і збору адходаў Падобную мэту праследаваў і конкурс ''А як у іх з адходамі'', які летась запусціла арганізацыя.

''Мы хацелі, каб простыя людзі паглядзелі, параўналі замежную сітуацыю з адходамі і беларускія рэаліі. Бо большасць звыкла казаць: у іх там усё добра, а у нас – дрэнна. Але гэта не так, у нас па-рознаму. Па-першаму, розніцца тарыфы, замяжой людзі плацяць вялікія грошы, адсюль і эканамічны стымул. Акрамя гэтага прысутнічае ўсведамленне наколькі гэта важна, што гэта дае краіне і планеце'', – каментуе Наталля Грынцэвіч.

Па словах ініцыятараў конкурса, для іх саміх было нечаканасцю, што ідэя настолькі знойдзе водгук у беларусаў. Усяго на конкурс даслалі 39 работ, з якіх адабралі дзесяць найлепшых рэпартажаў-пераможцаў.

''Мы не думалі, што будзе столькі актыўных людзей, якія ў адпачынку пачнуць рабіць здымкі кантэйнераў, глядзець як адбываецца сартыроўка, браць інтэрв'ю ў мясцовых, самі фатаграфавацца на фоне бакаў'', – уражана распавядае дырэктарка ўстановы.

Між тым для некаторых з канкурсантаў тэма абыходжання з адходамі ўваходзіць не толькі ў сферу звычайнага бытавога інтарэсу, але з'яўляецца прафесійнай галіной.

''Дома я 100% сартырую смецце. Для мяе і маёй сям'і гэта ўжо як норма жыцця'', – дзеліцца Анастасія Камінская, лаўрэатка конкурсу і супрацоўніца Брэсцкай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы наваколля.

Але дзяўчына сцвярджае, што беларусам ёсць, куды імкнуцца ў гэтай галіне. Нават у Брэсце, нягледзячы на тое, што мясцовы смеццеперапрацоўваючы завод з'яўляецца адным з вядучых у плане абыходжання з адходамі і правядзення тэматычных адукацыйных мерапрыемстваў з насельніцтвам, людзям трэба многаму вучыцца.

Аднак Анастасія адзначае і пазітыўныя зрухі ў гэтым накірунку: увядзенне дыферэнцынаванага тарыфу на вываз смецця з дамоў са смеццеправодамі і без, з'яўленне ў будучым дэпазітнай сістэмы на тару і г.д.

А вось лаўрэат конкурсу Антон Клімовіч самастойна узяўся наладзіць сістэму раздзельнага збору смецця ў сваім універсітэце. Першым крокам стала ўсталяванне кантэйнера для збора макулатуры, у хуткім часе з'явяцца магчымасці для сартыроўкі і астатняга смецця.

Яшчэ далей пайшла сябра Зялёнай сеткі і яшчэ адна лаўрэатка конкурсе Алена Майсюк, якая зрабіла сваё жыццё цалкам экапрыязным і заснаваным на прынцыпах перапрацоўкі і шматразовага выкарыстання.

У астатнім жа, арганізатары спадзяюцца, што для ўдзельнікаў, якія пакуль не гатовыя глабальна змяняць стыль жыцця, неабходнасць збору і перапрацоўкі адыходаў дакладна перастане выклікаць пытанні.

Автор:
Фотограф:
Хрысціна Чарняўская
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость